МІНСК, 31 кас – Sputnik. Некаторыя агрэгаты для расійскіх прадстаўнічых аўтамабіляў Aurus вырабляюцца ў Беларусі, паведаміў дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка Уладзімір Давідовіч.
Паводле яго слоў, адзін з рэзідэнтаў тэхнапарка займаецца выпускам пэўных элементаў для гэтага брэнда. Якіх менавіта, ён не ўдакладніў.
"Магчыма, вы не ведаеце, але аўтамабіль Аурус, на якім ездзіць Пуцін (прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik), частка агрэгатаў стваралася і ствараецца ў Беларусі. Былі тут распрацаваны і стаяць на гэтых машынах", - сказаў Давідовіч у эфіры СТБ.
Акрамя таго, дырэктар сталічнага тэхнапарка адзначыў, што расійскі праект "Ё-мобиль", які фінансаваў мільярдэр Міхаіл Прохараў, таксама стваралі ў Беларусі.
"Ён тут стаіць, апошні з экзэмпляраў. А зрабілі яго на вуліцы Сяліцкага (на тэрыторыі тэхнапарка - Sputnik)", - дадаў Давідовіч.
Вельмі дарагі
На дадзены момант Aurus лічыцца самым дарагім расійскім аўтамабілем. Сярэдні кошт новай мадэлі складае 35-37 млн расійскіх рублёў (415-440 тысяч долараў).
У Расіі гэтыя машыны выкарыстоўваюць у асноўным для перавозкі першых асоб дзяржавы. Напрыклад, лімузін Aurus Senat выкарыстоўвае прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. У кастрычніку мінулага года яго пратэсціраваў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на нефармальным саміце лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу.
Акрамя мадэлі Senat, у Aurus ёсць яшчэ лінейка мінівэнаў (Arsenal) і пазадарожнікаў (Komendant).
Што тычыцца "Ё-мобиля", вытворчасць расійскага "гібрыда" пачалася ў 2012 годзе, аднак у 2014-м была закрыта з-за крытыкі праекта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь плануе вырабляць рухавікі і КПП для легкавых аўтамабіляў
"Росатом" хоча падключыць Мінск да рэалізацыі праекта электрамабіля "Атом"