МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін, закранаючы забарону ўвозу ў РФ тавараў з заходніх краін заявіў, што чым менш у Расію будуць увозіць барахла, тым менш у краіну будзе трапляць пасцельных клапоў.
"Чым менш барахла, тым, можа, нават і лепш. Менш шансаў, што з буйных еўрапейскіх мегаполісаў нам будуць экспартаваць пасцельных клапоў", - сказаў Пуцін напярэдадні на нарадзе па пытаннях эканомікі.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што патэнцыял санкцыйнай агрэсіі Захаду амаль вычарпаны.
"Нашы так званыя партнёры за мінулыя гады прымалі незлічоную колькасць пакетаў санкцый. Самі практычна заблыталіся ў гэтых санкцыях. Спрабавалі пакараць нас, а ў выніку, як мы бачым па статыстыцы, яны ўдарылі па сваёй уласнай эканоміцы, па працоўных месцах", - сказаў расійскі лідар.
У сваіх фантазіях, дадаў ён, краіны Захаду, спрабуючы паставіць пад забарону ўвоз у Расію адвёртак, іголак і да таго падобнае, дайшлі да абсурду.
Аднак, папярэдзіў Пуцін, палітыка санкцый працягнецца – абмежаванні ў дачыненні да Расіі будуць узмацняцца, і да гэтага краіна павінна быць гатова.
Сабатаж і дыверсіі
Прэзідэнт Расіі папярэдзіў, што ва ўмовах практычна вычарпанага патэнцыялу агрэсіі, магчымы дыверсіі і сабатаж на найважнейшых аб’ектах глабальнай інфраструктуры, падобныя да падрыву нітак "Паўночнага патоку".
Таксама, адзначыў ён, не варта выключаць і правакацыі кшталту той, калі нядаўна Расію паспрабавалі абвінаваціць у пашкоджанні газаправода паміж Фінляндыяй і Эстоніяй.
Падобныя рызыкі ў плане правакацый трэба пралічваць загадзя і рэагаваць на іх з апярэджаннем, каб айчынныя прадпрыемствы працавалі ўпэўнена і стабільна, не пацярпелі працоўныя калектывы. Гэта неабходна і для падтрымання надзейнасці знешніх гандлёвых сувязей і лагістычных маршрутаў Расіі, рэзюміраваў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін: нягледзячы на санкцыі, супрацоўніцтва ў СНД пашыраецца
Беларусь працягнула забарону на ўвоз тавараў Škoda, Liqui Moly, Beiersdorf
Мінск прапанаваў ШАС выступіць супраць санкцый у жыццёва важных сферах