https://bel.sputnik.by/20231031/belarus-pratsyagnula-zabaronu-na-voz-tavara-koda-liqui-moly-beiersdorf-1080761005.html
Беларусь працягнула забарону на ўвоз тавараў Škoda, Liqui Moly, Beiersdorf
Беларусь працягнула забарону на ўвоз тавараў Škoda, Liqui Moly, Beiersdorf
Sputnik Беларусь
Некаторыя замежныя кампаніі, якія раней увялі антыбеларускія санкцыі, да канца наступнага года не змогуць імпартаваць сваю прадукцыю ў Беларусь. 31.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-31T10:18+0300
2023-10-31T10:18+0300
2023-10-31T10:18+0300
у беларусі
беларусь
эканоміка
контрсанкцыі
санкцыі
навіны
škoda
liqui moly
савет міністраў рб
пастанова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1f/1080758246_0:242:2782:1807_1920x0_80_0_0_672bb81ed1762eb700286de7b16af824.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне прадоўжыць да канца 2024 года забарону на ўвоз на тэрыторыю краіны тавараў Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №734 ад 30 кастрычніка, якая ў аўторак афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Нагадаем, пастановай быў устаноўлены пералік забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі тавараў, якія вырабляюцца групамі кампаній Beiersdorf, Škoda Auto і Liqui Moly.Таксама ў дакуменце прадугледжаны выпадкі, калі дзеянне гэтай забароны не распаўсюджваецца.Рашэнне ўрада аб прадаўжэнні гэтай забароны ўступае ў сілу з 5 лістапада гэтага года.Забарона на таварыНагадаем, што ў маі 2021 года беларускія ўлады часова забаранілі ўвоз і рэалізацыю ў краіне некаторых тавараў, у тым ліку прадукцыю такіх кампаній, як Škoda Auto, Liqui Moly і Beiersdorf.Першапачаткова тэрмін гэтых абмежаванняў быў прадугледжаны да 4 лістапада 2021 года, але потым быў працягнуты да 4 мая 2022 года, а потым – да лістапада 2022-га. У лістападзе рашэннем урада гэтую забарону зноў працягнулі ўжо да 4 мая 2023 года ўключна, а затым – да 4 лістапада гэтага года.Аднак ёсць выключэнні з гэтых абмежаванняў. Напрыклад, яны не дзейнічаюць, калі ўказаныя ў пераліку тавары або транспартныя сродкі ўвозяцца ў краіну грамадзянамі для асабістага карыстання. Праўда, у гэтых выпадках таксама ёсць пэўныя нюансы.Як растлумачылі раней у Саўміне, усе гэтыя забароны прыняты для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўлічваючы "недружалюбныя дзеянні" гэтых кампаній адносна Беларусі.Так, напрыклад, брэнд Nivea, які быў адным з асноўных спонсараў ЧС свету па хакеі-2021, які планаваўся ў Беларусі, адмовіўся фінансаваць імпрэзу. У ліку іншых кампаній, таксама якія адмовіліся спансіраваць ЧС-2021, – кампанія Škoda Auto і нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1f/1080758246_26:0:2757:2048_1920x0_80_0_0_7d28978848ee1394490cdfbd440a4883.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, эканоміка, контрсанкцыі, санкцыі, навіны , škoda, liqui moly, савет міністраў рб, пастанова, імпарт
у беларусі, беларусь, эканоміка, контрсанкцыі, санкцыі, навіны , škoda, liqui moly, савет міністраў рб, пастанова, імпарт
Беларусь працягнула забарону на ўвоз тавараў Škoda, Liqui Moly, Beiersdorf
Некаторыя замежныя кампаніі, якія раней увялі антыбеларускія санкцыі, да канца наступнага года не змогуць імпартаваць сваю прадукцыю ў Беларусь.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне прадоўжыць да канца 2024 года забарону на ўвоз на тэрыторыю краіны тавараў Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №734 ад 30 кастрычніка, якая ў аўторак афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Прадоўжыць да 31 снежня 2024 года ўключна дзеянне пунктаў 2 і 4 пастановы Савета міністраў Беларусі ад 23 красавіка 2021 года №240 "Аб прымяненні спецыяльных мер", - гаворыцца ў дакуменце.
Нагадаем, пастановай быў устаноўлены пералік забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі тавараў, якія вырабляюцца групамі кампаній Beiersdorf, Škoda Auto і Liqui Moly.
Таксама ў дакуменце прадугледжаны выпадкі, калі дзеянне гэтай забароны не распаўсюджваецца.
Рашэнне ўрада аб прадаўжэнні гэтай забароны ўступае ў сілу з 5 лістапада гэтага года.
Нагадаем, што ў маі 2021 года беларускія ўлады часова забаранілі ўвоз і рэалізацыю ў краіне некаторых тавараў, у тым ліку прадукцыю такіх кампаній, як Škoda Auto, Liqui Moly і Beiersdorf.
Першапачаткова тэрмін гэтых абмежаванняў быў прадугледжаны да 4 лістапада 2021 года, але потым быў працягнуты да 4 мая 2022 года, а потым – да лістапада 2022-га. У лістападзе рашэннем урада гэтую забарону зноў працягнулі ўжо да 4 мая 2023 года ўключна, а затым – да 4 лістапада гэтага года.
Аднак ёсць выключэнні з гэтых абмежаванняў. Напрыклад, яны не дзейнічаюць, калі ўказаныя ў пераліку тавары або транспартныя сродкі ўвозяцца ў краіну грамадзянамі для асабістага карыстання. Праўда, у гэтых выпадках таксама ёсць пэўныя нюансы.
Як растлумачылі раней у Саўміне, усе гэтыя забароны прыняты для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўлічваючы "недружалюбныя дзеянні" гэтых кампаній адносна Беларусі.
Так, напрыклад, брэнд Nivea, які быў адным з асноўных спонсараў ЧС свету па хакеі-2021, які планаваўся ў Беларусі, адмовіўся фінансаваць імпрэзу. У ліку іншых кампаній, таксама якія адмовіліся спансіраваць ЧС-2021, – кампанія Škoda Auto і нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Алейнік:
санкцыі ЗША перашкаджаюць Беларусі эвакуіраваць грамадзян з Ізраіля