Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана пасадзілі ў Мінску

Падзея была прымеркавана з нагоды Дзён літаратуры Башкортастана ў Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана Пімена Панчанкі і Хадзіі Даўлетшынай высадзілі на спецыяльнай алеі каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, паведамілі Sputnik у Гандлёвым прадстаўніцтве РФ у рэспубліцы.
Мерапрыемства праходзіла з удзелам прадстаўніка Рэспублікі Башкортастан Канстанціна Кліміна, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і членаў МГА "Татаро-башкирское культурное наследие "Чишма".
"Адна бяроза на Алеі пісьменнікаў каля бібліятэкі была пасаджана ў гонар першай жанчыны-раманісткі Усходу – Хадзіі Даўлетшынай, побач – дрэва ў гонар славутага пісьменніка Беларусі Пімена Панчанкі", - сказалі ў гандлёвым прадстаўніцтве.
На цырымоніі пасадкі зачыталі прамову старшыні Саюза пісьменнікаў Башкортастана Айгіза Баймухаметава, у якой адзначаецца, што Даўлетшына была ў ліку першых башкірскіх пісьменнікаў, якія наведалі Мінск у 1936 годзе ў якасці дэлегатаў Пленума Пісьменнікаў СССР. Ён таксама падкрэсліў, што яна актыўна працавала над перакладамі твораў беларускіх пісьменнікаў на башкірскую мову.
Паводле слоў Баймухаметава, у 1937 годзе Даўлетшына была выслана ў папраўчыя лагеры, у 1942-м – у Бірск з забаронай весці выкладчыцкую і літаратурную дзейнасць, а рэабілітавана толькі пасля смерці – у 1957 годзе.
"І вось, прайшоўшы ўсе жахі рэпрэсій, здзекаў і прыніжэнняў, праз 87 гадоў зноў "вяртаецца" ў Мінск. Але ўжо з такой пашанай і павагай", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Саюза пісьменнікаў Башкортастана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дакладная паэзія жыцця Пімена Панчанкі: "…Людзей ратуе толькі чалавечнасць"