Першы беларускі электракар пакажуць у снежні

Праца над айчынным электрамабілем у рэспубліцы ідзе ўжо некалькі гадоў, да серыйнага ўзору справа пакуль што не дайшла.
Sputnik
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Беларусь найбліжэйшым часам прэзентуе свой электрамабіль, паведаміў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу БелАЭС у Астраўцы.
Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што віцэ-прэм’ер (Пётр Пархомчык, які курыруе прамысловасць - Sputnik) напярэдадні паабяцаў яго здзівіць.

"Я кажу: няўжо электрамабіль зрабілі? Ну, прыедзеце, пакажам. Таму давайце пачакаем. У бліжэйшы час, у снежні, сказаў. Але ведаю, што яны робяць свой электрамабіль", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Пры гэтым Лукашэнка раскрыў невялікія падрабязнасці, як будзе выглядаць будучы айчынны электракар.
"Кузаў будзе, як у "Джылі". Ён добры, людзям падабаецца. Электробусы і іншае, электрычныя трамваі – яны ў нас ужо ёсць, купляюць іх у нас ва ўсім свеце", - падкрэсліў беларускі лідар.

Беларускі электракар – міф ці рэальнасць

Нагадаем, аб стварэнні айчыннага легкавога электрамабіля, які працуе на электрычнай цязе, у Беларусі гавораць ужо больш за пяць гадоў. Аднак да серыйнага ўзору справа пакуль што не дайшла.
У пачатку бягучага года прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка паставіў задачу выйсці на рэальныя тэрміны па стварэнні беларускага электракара.
Гендырэктар завода "БелДЖІ" Генадзь Свідзерскі ў сваю чаргу выказаў меркаванне, што поўнасцю айчынны электракар з’явіцца не раней, чым праз тры гады. Пытанне ў батарэі, распрацоўкі якой вядуцца ў Акадэміі навук.
Аднак пасля ў Мінпраме абнадзеілі: узор першага айчыннага электрамабіля будзе гатоў ўжо сёлета.
У канцы кастрычніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўжо каменціраваў напрацоўкі вучоных у гэтай сферы і паабяцаў правесці праверку ў Акадэміі навук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Агрэгаты для аўтамабіляў Aurus ствараюцца ў Беларусі
Беларусь плануе вырабляць рухавікі і КПП для легкавых аўтамабіляў
"Росатом" хоча падключыць Мінск да рэалізацыі праекта электрамабіля "Атом"