Нацбанк вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2024 год

У групе першай сістэмнай значнасці на наступны год налічваецца пяць беларускіх банкаў, а ў другой групе – шэсць.
Sputnik
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2024 год, паведамілі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара.
Як растлумачылі ў Нацбанку, гэта робіцца для абмежавання рызык банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, якія могуць паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы.
Так, да I групы сістэмнай значнасці аднесены Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Прыёрбанк, Альфа-Банк і "Сбер Банк".
У II групу сістэмнай значнасці увайшлі шэсць беларускіх банкаў – Банк "БелВЭБ", Белгазпрамбанк, Белінвестбанк, МТБанк, "Банк ВТБ (Беларусь)" і БНБ-Банк.
"Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных праводзіцца на падставе агрэгаванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі", - растлумачылі ў прэс-службе фінустановы.
У Нацбанку таксама дадалі, што цяпер гэтым банкам трэба забяспечваць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці.
Акрамя таго, у гэтых банках савет дырэктараў або наглядальны савет павінен сфарміраваць камітэт па ўзнагародах. Ён павінен складацца з членаў савета дырэктараў і работнікаў банка, а ўзначаліць яго зможа толькі незалежны дырэктар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Еўразійскі банк развіцця прэзентаваў новыя бізнес-платформы