Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пасольства РФ: МУС Беларусі і Расіі працягваюць актыўнае супрацоўніцтва

Сёння ў Расіі адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, у рамках якога ўшаноўваюць людзей, якія вырашылі звязаць сваё жыццё са служэннем закону.
Sputnik
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Супрацоўнікі МУС РФ належна працягваюць векавыя традыцыі сваіх папярэднікаў, супрацьстаяць унутраным выклікам і спробам дэстабілізаваць Расію, а таксама паглыбляюць супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, паведамілі напярэдадні Дня супрацоўніка органаў унутраных спраў РФ у расійскім пасольстве.
"Вельмі адказная і інтэнсіўная работа сёння вядзецца па процідзеянні трансгранічнай злачыннасці – тэрарызму, экстрэмізму, наркатрафіку, кіберзлачынствам. Важную ролю ў барацьбе з гэтымі выклікамі адыгрывае наша шматгадовае стратэгічнае супрацоўніцтва з беларускімі сябрамі", - адзначылі ў прадстаўніцтве.
Так, у бягучым годзе прайшло 27-е пасяджэнне Аб’яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы. Па яго выніках быў падпісаны план сумеснай дзейнасці на наступны год. Таксама ў канцы кастрычніка ў Гомелі прадстаўнікі МУС дзвюх краін абмеркавалі пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва па процідзеянні незаконнай міграцыі на тэрыторыі СД.
Профільныя ведамствы актыўна ўзаемадзейнічаюць адно з адным, абменьваючыся інфармацыяй і вопытам, наладжана ўзаемадзеянне ў ключавых аспектах аховы правапарадку і барацьбы са злачыннасцю.
"Менавіта такі падыход да супрацоўніцтва адпавядае рэаліям цяперашняга няпростага часу. Нашы поспехі пацвярджаюцца аб’ектыўным паказчыкамі – зніжэннем агульнай колькасці ўчыненых злачынстваў, ростам раскрывальнасці, павышэннем колькасці прадухіленых правапарушэнняў", - дадалі ў пасольстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
МУС Расіі і Беларусі абмеркавалі ўплыў міграцыі на Саюзную дзяржаву
Беларусам будуць прыходзіць "пісьмы шчасця" з Расіі
Кубракоў: нарказлачынцы спрабуюць выкарыстоўваць краіны АДКБ для транзіту