Кубракоў: нарказлачынцы спрабуюць выкарыстоўваць краіны АДКБ для транзіту

© Photo : МВД БеларусиКіраўнік МУС генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў
Кіраўнік МУС генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2023
Падпісацца
Паводле звестак беларускага МУС, праваахоўныя органы краін, якія ўваходзяць у АДКБ, актывізавалі абмен аператыўнай інфармацыяй.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Нарказлачыннасць у складанай геапалітычнай абстаноўцы спрабуе выкарыстоўваць краіны АДКБ для транзіту наркотыкаў, пра гэта ў аўторак заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік МУС прымае ўдзел у пасяджэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў-членаў АДКБ.

"У складанай геапалітычнай абстаноўцы, пры беспрэцэдэнтным ваенным, палітычным і эканамічным націску на нашы краіны наркапагроза не страчвае сваёй актуальнасці", - заявіў Кубракоў.

Паводле яго слоў, у рамках АДКБ сумеснымі намаганнямі краіны значна рушылі наперад па шэрагу напрамкаў дзейнасці.
"Актывізавана работа па выяўленні і спыненні міжнародных каналаў пастаўкі наркотыкаў", - растлумачыў міністр.
Кіраўнік МУС Беларусі таксама падкрэсліў, што краіна гатова падзяліцца з калегамі па АДКБ назапашаным вопытам барацьбы з нарказлачыннасцю.
"Напрацаваны пэўны вопыт арганізацыі правядзення комплексных аператыўна-прафілактычных спецыяльных праграм і аперацый", - сказаў ён.
Кубракоў растлумачыў, што Беларусь удзяляе значную ўвагу распрацоўцы эфектыўных стратэгій і мер процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў.
"Мы бачым, што арганізаваная злачыннасць інтэгравалася за кошт Інтэрнэту, такім чынам ахапіўшы ўсе дзяржавы-члены АДКБ", - сказаў міністр.
Адзначаючы гатоўнасць МУС Беларусі падзяліцца вопытам з калегамі з АДКБ, Кубракоў удакладніў, што "тыя методыкі, якія ёсць у нас (у МУС Беларусі - Sputnik) дазваляюць вельмі эфектна выяўляць крамы па продажы наркотыкаў – чаго няма ў нашых калег".
У сваю чаргу старшыня Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў аб супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў-членаў АДКБ, намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Андрэй Храпаў заявіў, аб неабходнасці прадоўжыць сумесныя антынаркатычныя мерапрыемствы на тэрыторыі краін АДКБ.
У Мінску праходзіць 25-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў-членаў АДКБ. У ім бяруць удзел дэлегацыі МУС Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, сакратарыята АДКБ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
ФСБ Расіі перахапіла амаль паўтоны наркотыкаў на мяжы з Беларуссю
Процідзеянне нарказлачыннасці абмеркавалі СК Беларусі і ААН
Качанава: за наркотыкі павінна быць справядлівае пакаранне
Стужка навiн
0