Беларусь і Кітай пачнуць перагаворы аб зоне свабоднага гандлю

Мінэканомікі Беларусі будзе весці перагаворы па праекце пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый з КНР.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект гандлёвага пагаднення з Кітаем, перагаворы па якім упаўнаважана весці Мінэканомікі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Размова ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый", - тлумачыцца ў паведамленні.
Мінэканомікі раней заяўляла, што дагавор могуць падпісаць ужо ў гэтым годзе.
Беларускія ўлады чакаюць, што пагадненне дасць магчымасць нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыі з КНР. Раней бакі падпісалі мемарандум аб узаемным аблягчэнні доступу на свае рынкі. Подпісы паставілі першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў і міністр камерцыі Кітая Ван Вэньтаа.
У сакавіку гэтага года Снапкоў адзначаў, што агульны эканамічны эфект ад беларуска-кітайскіх дамоўленасцей па выніках дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў Кітай у канцы лютага – пачатку сакавіка ацэньваецца больш як у 3,5 млрд долараў.
Кітай уваходзіць у тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. У мінулым годзе тавараабарот дзвюх краін склаў амаль 5,8 млрд долараў. Экспарт у КНР склаў 1,61 млрд, а імпарт – 4,18 млрд долараў.
"Дасягнуты прагрэс у перагаворах па пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем", - адзначалі ў міністэрстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусь у палітыцы абапіраецца на Расію і Кітай – Лукашэнка