Лукашэнка зацвердзіў дату адзінага дня галасавання

Раней паведамлялася, што ўпершыню ў Беларусі адзіны дзень галасавання пройдзе ў лютым наступнага года: выбяруць адразу дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў.
Sputnik
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб назначэнні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў, а таксама членаў Савета Рэспублікі, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання – 4 красавіка 2024 года", - сказана ў паведамленні.
Гэта значыць, упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе адзіны дзень галасавання па выбарах і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, і мясцовых саветаў.
Мясцовыя саветы і іншыя органы мясцовай улады павінны будуць вылучыць кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Да падпісання ўказаў аб выбарах Лукашэнка заяўляў, што правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх палітычных партый. Цяпер у краіне іх чатыры: "Белая Русь", ЛДПБ, РППС і КПБ.
Падпісанне ўказаў – гэта афіцыйны пачатак выбарчай кампаніі ў краіне. Наступны важны этап – вылучэнне прадстаўнікоў у склады выбаркамаў. Пасля пачнуцца зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
У краіне ўжо сфарміраваны выбарчыя акругі і вызначана колькасць выбаршчыкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка папрасіў Качанаву дапамагчы ЦВК на будучых выбарах
ЦВК: на аднаго дэпутата ў Беларусі прыпадае амаль 62 тысячы выбаршчыкаў
У Беларусі пачалася актыўная фаза падрыхтоўкі да выбараў