Алейнік: мілітарысцкая рыторыка Захаду не спрыяе дыялогу

Прадстаўнікі краін АДКБ абмеркавалі ў Мінску абстаноўку на знешнім контуры Арганізацыі і ў зоне яе адказнасці.
Sputnik
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Невядома, чым і калі будзе запоўнены сістэмны недахоп у сферы агульнаеўрапейскага кантролю над узбраеннямі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Саўміна абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ, перадае Sputnik.
"Адсутнасць узаемнага даверу, паглыбленне канфрантацыі і адкрыта мілітарысцкая безадказная рыторыка з боку шэрага заходніх палітыкаў не садзейнічаюць аднаўленню дыялогу па гэтым вострым пытанні", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.
На думку Алейніка, на пасяджэнні ў Мінску ўдалося правесці грунтоўны і даверны дыялог.
Бакі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча як у рэгіёнах калектыўнай бяспекі Арганізацыі, так і ў цэлым у свеце.
"Усе мы сышліся на думцы, што сітуацыя ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, на жаль, праягвае пагаршацца", - канстатаваў міністр.
Адна з прычын – сістэмны крызіс міжнародных адносін і непазбежная трансфармацыя старога светапарадку. Як лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі, праз безадказныя палітычныя рашэнні мэтанакіравана разбураюцца механізмы раззбраення і кантролю над узбраеннямі.
Апошні прыклад – гэта прыпыненне краінамі-членамі НАТА дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Сяргей Алейнік зрабіў акцэнт на тым, што раней дагавор быў адной з апор агульнаеўрапейскай бяспекі.
Не так даўно Беларусь прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ ў адносінах да Польшчы і Чэхіі. Гэта крок у адказ на аналагічныя рашэнні дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прадстаўнікі АДКБ падпісалі ў Мінску сумесныя дакументы