МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага хакейнага клуба "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў застаўся задаволены гульнёй сваіх падапечных у выязным матчы супраць "Автомобилиста" з Екацярынбурга ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, паведаміла прэс-служба "зуброў".
Напярэдадні мінчане разграмілі екацярынбургскі "Автомобилист" з лікам 1:4. Такім чынам, "бела-сінім" удалося спыніць серыю няўдач, якая расцягнулася на чатыры матчы.
"Добрая перамога для нас. Як я сказаў, цэласная гульня была. Напэўна, ключавы момант – не прапусцілі ў меншасці і забілі з адскоку. Добра блакіравалі кідкі. Ну і рух сёння мне спадабаўся", - пракаменціраваў Квартальнаў ход гульні і яе вынікі.
У гэтым паядынку галоўны трэнер кардынальна памяняў звёны ў тройках, якія атакавалі.
"Гарбуноў гуляў з Мерклі ў мінулым сезоне, паставілі яго ў цэнтр, дзесьці Пінчуку далі паменш часу. У нас былі праблемы: мы вельмі моцна перагульвалі адрэзкі ў мінулай гульні. Зрабілі высновы, і ўсё сёння атрымалася", - растлумачыў ён дадзенае рашэнне.
Квартальнаў лічыць, што яго падапечным удалося з самага пачатку матча добра кантраляваць гульню. Аднак прапушчаны гол крыху памяняў ход сустрэчы і "Дынама" зарабіла адразу два выдаленні.
"Калі гуляеш з добрай камандай, кожная дробязь вельмі важная. Усё можа рэзка памяняцца. Але рабяты – малайцы, не завагаліся, працягнулі працаваць", - дадаў ён.
Дзякуючы гэтай перамозе агульная сума заробленых балаў "Дынама" склала 34, такім чынам каманда змагла абагнаць чарапавецкі клуб "Северсталь" і падняцца на сёмы радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Што да "Автомобилиста", то ён з 40 ачкамі займае шостае месца на Усходзе.
Цяпер ХК "Дынама-Мінск" трэба будзе згуляць з ЦСКА ў сябе дома. Матч адбудзецца 24 лістапада на лёдзе "Мінск-Арэны". Пасля гэтага матча мінчане згуляюць супраць маскоўскіх аднаклубнікаў, якім яны ўжо паспелі прайграць таксама на дамашнім лёдзе. Новая сустрэча пройдзе 26 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Квартальнаў: ХК "Дынама-Мінск" перамог "Сочи" за кошт цярпення
Беларусы заваявалі два сярэбраныя медалі чэмпіянату Расіі па плаванні
Беларускія самбісты заваявалі тры медалі ў першы дзень турніру ў Казані