МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Калектыўны Захад сёння вядзе інфармацыйную вайну супраць Расіі і яе стратэгічнага партнёра Беларусі. Як супрацьстаяць фэйкам, на чым акцэнтаваць увагу – сайтах або сацыяльных сетках, гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі спецыялісты вядучых СМІ Беларусі і Расіі.
У Рэспубліцы Башкортастан у гэтыя дні праходзіць Міжнародны тыдзень бізнесу. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аўтарытэтнага форуму аказаліся не толькі тэма развіцця прадпрымальніцтва і новыя інвестыцыйныя праекты, але быў таксама праведзены відэамост "Послезавтра. Будущее четвертой власти. Мировые тенденции", экспертамі якога выступілі, у тым ліку, прадстаўнікі вядучых расійскіх і беларускіх СМІ.
Па ацэнцы аналітыкаў, у XXI стагоддзі за адзін месяц чалавек атрымлівае столькі інфармацыі, колькі нашы продкі, якія жылі ў XIX, маглі атрымаць за ўсё жыццё. Дырэктар па камунікацыях АНА "Россия-страна возможностей" Сяргей Каляда адзначыў, што медыйнае поле сёння перагружана інфармацыяй. Калі яшчэ на рубяжы тысячагоддзя ключавымі крыніцамі атрымання навін былі друкаваныя СМІ, радыё і тэлебачанне, то сёння да іх дабавіўся Інтэрнэт і, у прыватнасці, сацыяльныя сеткі.
"Чалавеку стала дастаткова складана арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. Тым больш што сёння традыцыйныя СМІ "пацяснілі" блогеры", - адзначыў Каляда.
Удзельнікі відэамоста сышліся ў меркаванні, што такой, што называецца, "распыленай увагай карыстаюцца нашы "апаненты" на Захадзе, запускаючы фэйкі і скажаючы інфармацыю.
VPN-сэрвісамі ў абход "інфармацыйных санкцый"
"На Захадзе не даюць працаваць нашым рэсурсам. Такое паняцце, як закон, там зараз проста не існуе. Могуць закрыць што пажадана, і калі пажадана", - адзначыў генеральны дырэктар тэлеканала RT Аляксей Ніколаў.
Ён асабліва падкрэсліў, што "табу" на расійскую інфармацыю, і наогул усё, што датычыцца Расіі, уводзяць улады, але простыя людзі цікавяцца дакладнымі навінамі, пазіцыяй Расіі ў розных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Адказваючы на пытанне, як жа ўдаецца абысці жорсткія "інфармацыйныя санкцыі", Ніколаў сказаў, што людзі – напрыклад, у той жа Германіі – актыўна карыстаюцца VPN-сэрвісамі, прычым продаж такіх паслуг павялічыўся ў 10 разоў. Паводле яго слоў, даводзіцца змагацца за аўдыторыю, абыходзіць бар’еры, і гэта атрымліваецца "гэтак жа, як і ў нашых калег з інфармацыйнага агенцтва Sputnik".
У рамках відэамоста падраздзяленні Sputnik згадваліся не раз. У прыватнасці, аўтарытэтныя спецыялісты СМІ адзначылі паспяховую працу ў цяперашніх умовах рэдакцыі Sputnik Беларусь.
"Кіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радый Хабіраў, нашы дэлегацыі дастаткова часта бываюць у Беларусі. Менавіта са Sputnik Беларусь мы апошнім часам актыўна працуем. Перавагі агенцтва – аператыўнасць, дакладнасць, якасць", - распавяла начальнік упраўлення кіраўніка Рэспублікі Башкортастан па сацыяльных камунікацыях Алена Прачакоўская.
Аб канкурэнцыі і якасці
Дарэчы, гэтыя тры пастулаты, на думку ўдзельнікаў відэамоста, з’яўляюцца тымі вялікімі ісцінамі, якія дазваляюць вырабляць канкурэнтны кантэнт. А галоўнае, заваёўваць давер аўдыторыі.
Спецыялісты прывялі цікавыя лічбы. Сёння больш за 30% карыстальнікаў пераправяраюць навіны Telegram-каналаў, больш за 10% – інфармацыю з сайтаў. Але ёсць так званыя базавыя рэсурсы, інфармацыя якіх з’яўляецца дакладнай.
Адказваючы на пытанні калег, кіраўнік карэспандэнцкага пункта медыягрупы "Россия сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй Качура адзначыў, што ў рэспубліцы людзі дастаткова добра разбіраюцца ў інфармацыйным полі і выпрацавалі для сябе шэраг рэсурсаў, якімі карыстаюцца пастаянна.
"Наша задача – быць на ўсіх мерапрыемствах і на ўсіх нашых платформах выдаваць кантэнт, які запатрабаваны ў шырокай аўдыторыі", - сказаў ён.
Яшчэ адным цікавым паваротам дыскусіі стала пытанне – ці не стануць блогеры канкурэнтамі традыцыйных СМІ? Удзельнікі сышліся на думцы, што такая канкурэнцыя ўжо існуе. Асабліва зараз, калі многія СМІ ідуць у сацыяльныя сеткі. Але менавіта канкурэнцыя і нараджае якасць.
У будучыні, лічаць эксперты, медыяполе падзеліцца на нішы – тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ, сацыяльныя сеткі. У кожнага напрамку будзе свая аўдыторыя. Але якасць у працы журналістаў павінна застацца нязменнай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Іспанія прызнала папулярнасць Sputnik і RT у Лацінскай Амерыцы