МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны будуць прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года, паведаміў кіраўнік ЦВК рэспублікі Ігар Карпенка.
Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з палітычнымі партыямі.
Паводле слоў Карпенкі, у адпаведнасці са змяненнем канстытуцыйных норм, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, у краіне праводзіцца маштабная мадэрнізацыя палітычнай сістэмы.
"Завяршальным этапам гэтай работы будзе фарміраванне дэпутацкага корпуса ў Адзіны дзень галасавання, выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі, якія павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года", - сказаў кіраўнік ЦВК.
Карпенка таксама нагадаў, што прэзідэнцкім указам Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага наступнага года. У гэты дзень будуць выбраны 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Паводле яго слоў, да выбараў будуць створаны 1 394 акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, а таксама амаль пяць з паловай тысяч участковых камісій. У выбарчых камісіях будзе працаваць каля 70 тысяч чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Выбары ў 2024 годзе будуць няпростыя – Лукашэнка
Лукашэнка зацвердзіў дату адзінага дня галасавання
Выбары ў Беларусі пройдуць сумленна, не як у ЗША – Лукашэнка