У беларускай сталіцы 23 лістапада прайшоў саміт АДКБ. На чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі арганізацыі ключавымі сталі пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, перспектывы развіцця і ўмацавання ваенна-палітычнага блока.
Форум, паводле ацэнкі экспертаў, праходзіць у складаным міжнародным палітычным становішчы. У прыватнасці, калектыўны Захад на чале з ЗША не проста падтрымлівае палітычна, але і фінансуе ўзброеныя канфлікты каля меж блока.
Напярэдадні адбыліся перагаворы дэлегацый, якія прыбылі на саміт. У парадку дня ваенна-палітычная абстаноўка, прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў перыяд будучага старшынства ў АДКБ Казахстана.
Якія рашэнні на саміце АДКБ прыняты для ўмацавання бяспекі? Чаму неабходна ўзмацняць ролю блока на міжнароднай арэне? Як калектыўны Захад імкнецца перашкодзіць умацаванню ваеннага складальніка? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркавалі ўдзельнікі відэамоста.
Удзельнікі
У Маскве:
намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём ТУРАЎ;
эксперт Расійскага савета па міжнародных справах, выкладчык кафедры дзяржаўнага кіравання факультэта кіравання і палітыкі МДІМА МЗС Расіі Мікіта ШЫЛІКАЎ.
У Мінску:
палітолаг, намеснік старшыні партыі ЛДПБ Раман НІКАНАЎ;
палітолаг, грамадскі дзеяч, лідар патрыятычнага руху "За Айчыну" Андрэй ІВАНОЎ;
ваенны эксперт, кіраўнік грамадскага аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў Іосіф КРУГЛІКАЎ;
кіраўнік руху "Бяссмертны полк" Валерый ДРАКО.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Такаеў абазначыў прыярытэты старшынства Казахстана ў АДКБ
Лукашэнка: краінам АДКБ патрэбны новыя рашэнні па ўмацаванні бяспекі
Тасмагамбетаў: АДКБ адназначна за мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе