Абітурыент – 2024

Іванец: колькасць бюджэтных месцаў вырасце ў прыёмную кампанію 2024 года

На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі будзе павялічаны набор абітурыентаў па такіх напрамках, як медыцына, педагогіка, інжынерыя, аграпрамысловы комплекс.
Sputnik
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ і каледжах Беларусі будзе павялічана ў 2024 годзе, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Ён нагадаў, што апошнія два гады ў краіне праводзіцца работа па павелічэнні колькасці бюджэтных месцаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Паводле яго слоў, яшчэ ў 2021-м колькасць платнікаў складала каля 65% ад усіх абітурыентаў, якія набіраюцца на першы курс.
"У гэтым годзе сітуацыя такая: колькасць бюджэтнікаў – 60%, платнікаў – 40%. У прыёмную кампанію 2024 года прыкладна 30% дзяцей будуць паступаць на платную форму навучання, а 70% – на бюджэтную", - анансаваў Іванец, яго словы перадае выданне "СБ. Беларусь сёння".
Міністр адзначыў, што колькасці бюджэтных месцаў хопіць усім падрыхтаваным і матываваным абітурыентам, "таму хваляванняў быць не павінна".
Кіраўнік Мінадукацыі таксама паведаміў, што ў наступным годзе будзе паэтапна павялічаны набор па такіх напрамках, як інжынерыя, медыцына, педагогіка і аграпрамысловы комплекс.
Па словах Іванца, па выніках уступнай кампаніі 2023 года ў ВНУ на першы курс было залічана каля 52 тысяч чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Навучанне ў ВНУ Беларусі падаражэе са снежня