Палесціна-ізраільскі канфлікт

ГА ААН прыняла рэзалюцыю аб спыненні агню паміж Палесцінай і Ізраілем

У мінулую пятніцу ў Савеце Бяспекі арганізацыі Вашынгтон заблакіраваў прыняцце рэзалюцыі.
Sputnik
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая патрабуе неадкладнага спынення агню ў зоне ўзброенага канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай, а таксама вызвалення ўсіх заложнікаў.
У падтрымку рэзалюцыі выступілі 153 краіны, 23 устрымаліся ад галасавання, яшчэ 10 былі супраць прыняцця.
Рэзалюцыя была падрыхтавана Егіптам, які ў дадзены момант старшынствуе ў Арабскай групе ў ААН, і Маўрытаніяй, якая займае пасаду старшыні ў групе краін Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Дакумент, як падкрэслілі аўтары, з’яўляецца выключна гуманітарным, пра яго палітызацыю не ідзе і гаворкі.
Так, згодна з прынятай рэзалюцыяй, трэба неадкладна спыніць агонь і вызваліць заложнікаў, забяспечыўшы гуманітарны доступ. У тэксце дакумента вызначаны патрабаванні да ўсіх бакоў канфлікту ў тым, каб яны выконвалі абавязацельствы па міжнародным гуманітарным праве.
У мінулую пятніцу рэзалюцыю з тымі ж патрабаваннямі ў Савеце Бяспекі заблакіравалі ЗША. 13 з 15 дзеючых членаў Савета бяспекі падтрымалі прыняцце дакумента, Вялікабрытанія ўстрымалася.

Абвастрэнне канфлікту і часовае перамір’е

Шматгадовае супрацьстаянне Ізраіля і Палесціны, выкліканае тэрытарыяльнымі інтарэсамі, абвастрылася 7 кастрычніка бягучага года. Вайскоўцы абодвух бакоў дагэтуль працягваюць абменьвацца ўдарамі.
Ізраіль і ХАМАС пры пасрэдніцтве Катара 22 лістапада дасягнулі першай маштабнай дамоўленасці аб перамір’і з моманту абвастрэння канфлікту. Бакі пагадзіліся на чатыры дні спыніць баявыя дзеянні для абмену заложнікаў.
Чатырохдзённае перамір’е пачало дзейнічаць раніцай 24 лістапада, пасля чаго двойчы працягвалася – спачатку на два дні, затым яшчэ на адзін.
Раніцай 1 снежня тэрмін перамір’я паміж Ізраілем і ХАМАС скончыўся, бакі аднавілі боесутыкненні.

Заклікі спыніць супрацьстаянне

Шэраг міжнародных палітыкаў, у тым ліку ў Расіі і Беларусі, неаднаразова заклікаў канфліктуючыя бакі спыніць супрацьстаянне. На іх думку, урэгуляваць канфлікт можна шляхам стварэння незалежнай палесцінскай дзяржавы. Аднак Ізраіль з гэтым не згодзен.
Колькасць загінулых у сектары Газа з 7 кастрычніка перавысіла 18 тысяч чалавек, пацярпелі больш за 50 тысяч. Як заявілі ў ЦАХАЛ, ізраільская армія за месяц ліквідавала не менш за 5 тысяч баевікоў ХАМАС.
У аўторак 5 снежня ЦАХАЛ перайшла да трэцяй фазы наземнай аперацыі ў сектары Газа, зараз сухапутныя сілы акружаюць самы буйны горад на поўдні анклава – Хан-Юніс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Міністр абароны Ізраіля: ХАМАС знаходзіцца на мяжы распаду
Каля 80% насельніцтва Газы перамясцілі з 7 кастрычніка
Захарава: Захад ігнаруе рыторыку Ізраіля аб ядзернай зброі