https://bel.sputnik.by/20231128/zakharava-zakhad-gnarue-rytoryku-zralya-ab-yadzernay-zbro-1081514884.html
Захарава: Захад ігнаруе рыторыку Ізраіля аб ядзернай зброі
Захарава: Захад ігнаруе рыторыку Ізраіля аб ядзернай зброі
Sputnik Беларусь
Раней адзін з міністраў Ізраіля заявіў, што адной з магчымасцей рашэння палесціна-ізраільскага канфлікту будзе скідванне атамнай бомбы на Газу. 28.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-28T12:35+0300
2023-11-28T12:35+0300
2023-11-28T12:37+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
марыя захарава
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
захад
ядзерная зброя
бяспека
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/14/1080449539_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_f8235e98c5d7c2d1adc9313eaa64a2ad.jpg
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Захад ігнаруе ядзерную рыторыку афіцыйных асоб Ізраіля з-за сваёй палітыкі падвойных стандартаў, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.Яна нагадала, што ў шэрагу выпадкаў Захад тэрарыстычныя акты на тэрыторыі краін Блізкага Усходу ганіць, адмаўляе і рознымі спосабамі спрабуе паставіць іх па-за законам.Таксама, на яе думку, пасля заяў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб двухдзяржаўным падыходзе да вырашэння палесціна-ізраільскага канфлікту Вашынгтон павінен рабіць канкрэтныя дзеянні, але іх не назіраецца.Расія сочыць за выпрабаванняміДыпламат таксама паведаміла, што Масква сочыць за сітуацыяй з магчымымі выпрабаваннямі зброі на ядзерным палігоне ў Невадзе ў ЗША.Нагадаем, што на гэтым палігоне ў кастрычніку быў праведзены падземны "хімічны выбух" з радыеактыўнымі індыкатарамі.Захарава звярнула ўвагу, што ў дадзеным выпадку не ішло размовы аб выпрабаванні ядзернай зброі, і выбух не супярэчыць ні мараторыю ЗША на выпрабаванні, ні палажэнням дагавора аб Усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, які не ўступіў у сілу."Мы сапраўды будзем сачыць за развіццём гэтай сітуацыі", - сказала прадстаўнік МЗС Расіі.Магчымасць ядзернага ўдаруНагадаем, што ў пачатку лістапада міністр па справах Іерусаліма і спадчыны Аміхай Эліяху выказаў меркаванне, што "адна з магчымасцей" рашэння палесціна-ізраільскага канфлікту – скідванне атамнай бомбы на Газу.Ізраільскі чыноўнік таксама заявіў, што ў сектар Газа не можа дастаўляцца ўся гуманітарная дапамога.Пазней Эліяху ў сваім мікраблогу паспрабаваў абвергнуць свае ўласныя заявы, сцвярджаючы, што словы аб ядзернай бомбе былі метафарай.Канцылярыя кіраўніка ўрада Ізраіля ў сваю чаргу запэўніла, што заявы міністра "не адпавядаюць рэчаіснасці", а Ізраіль і ЦАХАЛ дзейнічаюць у адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права.У МЗС Расіі з гэтай нагоды заявілі, што зробленае ў Ізраілі паведамленне аб ядзернай зброі, выклікала шмат пытанняў, у прыватнасці – аб яго наяўнасці ў арсенале краіны.У ведамстве мяркуюць, што такія заявы з боку Тэль-Авіва выносяць эскалацыю "на зусім іншы ўзровень" і могуць разглядацца як афіцыйную заяву аб наяўнасці ў Ізраіля ядзернай зброі, таму на іх павінны звярнуць увагу міжнародныя арганізацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
палесціна
ізраіль
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/14/1080449539_175:0:2906:2048_1920x0_80_0_0_259109b7377e95b0a2762bfa1fd6966b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, захад, ядзерная зброя, бяспека, палітыка, у свеце, навіны , мзс рф, расія
марыя захарава, палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, захад, ядзерная зброя, бяспека, палітыка, у свеце, навіны , мзс рф, расія
Захарава: Захад ігнаруе рыторыку Ізраіля аб ядзернай зброі
12:35 28.11.2023 (абноўлена: 12:37 28.11.2023) Раней адзін з міністраў Ізраіля заявіў, што адной з магчымасцей рашэння палесціна-ізраільскага канфлікту будзе скідванне атамнай бомбы на Газу.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Захад ігнаруе ядзерную рыторыку афіцыйных асоб Ізраіля з-за сваёй палітыкі падвойных стандартаў, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Яна нагадала, што ў шэрагу выпадкаў Захад тэрарыстычныя акты на тэрыторыі краін Блізкага Усходу ганіць, адмаўляе і рознымі спосабамі спрабуе паставіць іх па-за законам.
"...пры гэтым дакладна такія ж тэракты, якія ўчыняе, напрыклад, кіеўскі рэжым у дачыненні да мірных гарадоў Расіі, Захад не бачыць. Калі вы лічыце, што гэта праблема толькі цяперашняй адміністрацыі ЗША, гэта не так", - сказала Захарава ў эфіры RT.
Таксама, на яе думку, пасля заяў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб двухдзяржаўным падыходзе да вырашэння палесціна-ізраільскага канфлікту Вашынгтон павінен рабіць канкрэтныя дзеянні, але іх не назіраецца.
Расія сочыць за выпрабаваннямі
Дыпламат таксама паведаміла, што Масква сочыць за сітуацыяй з магчымымі выпрабаваннямі зброі на ядзерным палігоне ў Невадзе ў ЗША.
Нагадаем, што на гэтым палігоне ў кастрычніку быў праведзены падземны "хімічны выбух" з радыеактыўнымі індыкатарамі.
Захарава звярнула ўвагу, што ў дадзеным выпадку не ішло размовы аб выпрабаванні ядзернай зброі, і выбух не супярэчыць ні мараторыю ЗША на выпрабаванні, ні палажэнням дагавора аб Усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, які не ўступіў у сілу.
"Мы сапраўды будзем сачыць за развіццём гэтай сітуацыі", - сказала прадстаўнік МЗС Расіі.
Магчымасць ядзернага ўдару
Нагадаем, што ў пачатку лістапада міністр па справах Іерусаліма і спадчыны Аміхай Эліяху выказаў меркаванне, што "адна з магчымасцей" рашэння палесціна-ізраільскага канфлікту – скідванне атамнай бомбы на Газу.
Ізраільскі чыноўнік таксама заявіў, што ў сектар Газа не можа дастаўляцца ўся гуманітарная дапамога.
Пазней Эліяху ў сваім мікраблогу паспрабаваў абвергнуць свае ўласныя заявы, сцвярджаючы, што словы аб ядзернай бомбе былі метафарай.
Канцылярыя кіраўніка ўрада Ізраіля ў сваю чаргу запэўніла, што заявы міністра "не адпавядаюць рэчаіснасці", а Ізраіль і ЦАХАЛ дзейнічаюць у адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права.
У МЗС Расіі з гэтай нагоды заявілі, што зробленае ў Ізраілі паведамленне аб ядзернай зброі, выклікала шмат пытанняў, у прыватнасці – аб яго наяўнасці ў арсенале краіны.
У ведамстве мяркуюць, што такія заявы з боку Тэль-Авіва выносяць эскалацыю "на зусім іншы ўзровень" і могуць разглядацца як афіцыйную заяву аб наяўнасці ў Ізраіля ядзернай зброі, таму на іх павінны звярнуць увагу міжнародныя арганізацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"