Пуцін адказаў на пытанне аб двайніках і штучным інтэлекце

Лідары ў сферы штучнага інтэлекту, на думку Пуціна, пачнуць дамаўляцца, калі ўзнікне пагроза для чалавецтва.
Sputnik
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адказаў на пытанне аб двайніку і аб той небяспецы, якую нясе штучны інтэлект.
Сёння падчас падвядзення вынікаў года кіраўніку дзяржавы задаў пытанне студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які не назваў свайго імя. На экране паказалі відэазварот студэнта, на якім была выява Уладзіміра Пуціна, выкананая з дапамогай штучнага інтэлекту.
Студэнт спытаў прэзідэнта, ці праўда, што ў яго шмат двайнікоў, і як ён ставіцца да небяспек, якія нясе штучны інтэлект.
"Я падумаў і вырашыў, што падобным на мяне і казаць маім голасам павінен толькі адзін чалавек, і гэтым чалавекам буду я", - адказаў Пуцін.
Што да штучнага інтэлекту, як адзначыў прэзідэнт, калі задацца мэтай прадухіліць яго развіццё, то трэба ўзначаліць гэты працэс.
"Ва ўсякім разе, трэба зрабіць усё для таго, каб мы маглі быць аднымі з лідараў у гэтым кірунку", - сказаў Пуцін.
Ён адзначыў, што лідары ў сферы штучнага інтэлекту пачнуць дамаўляцца, калі ўзнікне пагроза для чалавецтва.
"Так, можна зараз казаць аб магчымых абмежаваннях, аб самаабмежаваннях, можна і трэба казаць аб тым, што трэба неяк дамаўляцца паміж лідарамі, каб не стварыць умоў, якія могуць прывесці да нейкіх небяспек для чалавецтва", - падкрэсліў Пуцін.
Ён нагадаў: у свой час, калі былі створаны атамныя бомбы, стала зразумела, што пагроза для тых, хто імі валодае, узрастае. Тады відавочнай стала неабходнасць дамаўляцца. А пра пагрозы штучнага інтэлекту, як падкрэсліў Пуцін, трэба думаць ужо зараз.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Штучны інтэлект не зможа замяніць людзей – Пятроў