https://bel.sputnik.by/20230914/shtuchny-ntelekt-ne-zmozha-zamyants-lyudzey--pyatro-1079446280.html
Штучны інтэлект не зможа замяніць людзей – Пятроў
Штучны інтэлект не зможа замяніць людзей – Пятроў
Sputnik Беларусь
Зараз у свеце больш за сем тысяч нейрасетак, яны спецыялізуюцца на розных задачах: праца з тэкстам, відэа, гукам. 14.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-14T15:48+0300
2023-09-14T15:48+0300
2023-09-14T15:48+0300
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
меркаванне
медыягрупа "россия сегодня"
смі
журналіст
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0e/1079437051_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_0a48e89c2c85742a07c4ddf53e8b238a.jpg
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Нейрасеткі дапамагаюць спрасціць жыццё рэдакцыі, але замяніць яе не змогуць, усё роўна для правільнай працы патрэбен чалавек, заявіў начальнік аддзела дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.Эксперт адзначыў, што існуе вялікая колькасць нейрасетак і для кожнай задачы лепш за ўсё выкарыстоўваць сваю. Усяго ж у свеце іх налічваецца больш за сем тысяч, але ёсць найбольш вядомыя. Напрыклад, CopyMonkey падыдзе для напісання пастоў у сацсетцы, YandexGPT дапаможа аўтаматызаваць руціну, Wordtune аптымізуе тэксты.Па словах спецыяліста, для стварэння і апрацоўкі відэа падыдуць Pictory, Veed.io, Rask.io.Асобна ён спыніўся на нейрасетцы HeyGen, якая займаецца генерацыяй аватараў (можна стварыць любы). У прыватнасці, прадугледжаны набор нарыхтовак, на якія можна накласці любы твар, даць любы голас (нават з акцэнтам) – вялізнае поле для фантазіі. Важна задаць тэкст – і аватар будзе гаварыць на любой патрэбнай мове."HeyGen в Telegram зараз разыходзіцца, усе "мемныя" і вядомыя відэа, як правіла, робяць з яе дапамогай. Напрыклад, Бадроў, які размаўляе на англійскай мове і ў яго ліпсінг (рух вуснаў – Sputnik) супадае", - сказаў Пятроў.Важна эксперыментавацьНейрасетка Pictory навучана перакладаць тэкст у відэарад, выкарыстоўваючы дзве праграмы можна атрымаць цікавы вынік.Ён удакладніў, што HeyGen – платная нейрасетка, як і большасць праграм, але ў інтэрнэце можна знайсці і бясплатныя аналагі, якія могуць істотна спрасціць працу.Штучны інтэлект не пераможаДля агучкі Пятроў раіць выкарыстоўваць нейрасетку Veed.io – яна тэкст ператварае ў голас."Мы зрабілі партугальскую і в’етнамскую агучку. В’етнамцы сказалі, што нейрасетка агучвае лепш, чым многія іх дыктары. За 2-3 гадзіны я з яе дапамогай агучыў 50-хвілінны фільм, у рабят-дыктараў пайшло на гэта 2-3 дні", - звярнуў увагу эксперт.Пры выкарыстанні нейрасеткі эксперт рэкамендуе дэталёва прапісваць для яе задачы, правільна фарміраваць запыт. Для гэтага спатрэбіцца час. Таксама ён папярэджвае, што з першага разу патрэбнага выніку можна не дасягнуць і спатрэбіцца зноў "праходзіць генерацыі".Пятроў падкрэсліў, што нягледзячы на ўсе плюсы, штучны інтэлект не заменіць людзей."Некаторыя палохаюцца, што Скайнет (штучны інтэлект, галоўны антаганіст медыяфраншызы аб Тэрмінатарах, таксама Skynet – назва найбуйнейшай у свеце нейрасеткі для распазнання асоб – Sputnik) хутка захопіць свет. Не захопіць, мы ж з вамі ўсе вельмі разумныя і будзем выкарыстоўваць у нашых мэтах і будзем вельмі дасканалымі", - перакананы Аляксандр Пятроў.Што такое SputnikProSputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0e/1079437051_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_cb3d384730b460419198b316db8a947d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, меркаванне, медыягрупа "россия сегодня", смі, журналіст, у беларусі, беларусь
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, меркаванне, медыягрупа "россия сегодня", смі, журналіст, у беларусі, беларусь
Штучны інтэлект не зможа замяніць людзей – Пятроў
Зараз у свеце больш за сем тысяч нейрасетак, яны спецыялізуюцца на розных задачах: праца з тэкстам, відэа, гукам.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Нейрасеткі дапамагаюць спрасціць жыццё рэдакцыі, але замяніць яе не змогуць, усё роўна для правільнай працы патрэбен чалавек, заявіў начальнік аддзела дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Эксперт адзначыў, што існуе вялікая колькасць нейрасетак і для кожнай задачы лепш за ўсё выкарыстоўваць сваю. Усяго ж у свеце іх налічваецца больш за сем тысяч, але ёсць найбольш вядомыя. Напрыклад, CopyMonkey падыдзе для напісання пастоў у сацсетцы, YandexGPT дапаможа аўтаматызаваць руціну, Wordtune аптымізуе тэксты.
Па словах спецыяліста, для стварэння і апрацоўкі відэа падыдуць Pictory, Veed.io, Rask.io.
Асобна ён спыніўся на нейрасетцы HeyGen, якая займаецца генерацыяй аватараў (можна стварыць любы). У прыватнасці, прадугледжаны набор нарыхтовак, на якія можна накласці любы твар, даць любы голас (нават з акцэнтам) – вялізнае поле для фантазіі. Важна задаць тэкст – і аватар будзе гаварыць на любой патрэбнай мове.
"HeyGen в Telegram зараз разыходзіцца, усе "мемныя" і вядомыя відэа, як правіла, робяць з яе дапамогай. Напрыклад, Бадроў, які размаўляе на англійскай мове і ў яго ліпсінг (рух вуснаў – Sputnik) супадае", - сказаў Пятроў.
Нейрасетка Pictory навучана перакладаць тэкст у відэарад, выкарыстоўваючы дзве праграмы можна атрымаць цікавы вынік.
"Мы бяром HeyGen, робім галаву, якая размаўляе. Бяром Pictory, адзін і той жа тэкст туды-сюды загружаем, атрымліваем дзве розныя карцінкі, злучаем і атрымліваем класнае відэа. Такія рэчы можна генерыраваць за хвілін 15-20", - прывёў прыклад Пятроў.
Ён удакладніў, што HeyGen – платная нейрасетка, як і большасць праграм, але ў інтэрнэце можна знайсці і бясплатныя аналагі, якія могуць істотна спрасціць працу.
Штучны інтэлект не пераможа
Для агучкі Пятроў раіць выкарыстоўваць нейрасетку Veed.io – яна тэкст ператварае ў голас.
"Мы зрабілі партугальскую і в’етнамскую агучку. В’етнамцы сказалі, што нейрасетка агучвае лепш, чым многія іх дыктары. За 2-3 гадзіны я з яе дапамогай агучыў 50-хвілінны фільм, у рабят-дыктараў пайшло на гэта 2-3 дні", - звярнуў увагу эксперт.
Пры выкарыстанні нейрасеткі эксперт рэкамендуе дэталёва прапісваць для яе задачы, правільна фарміраваць запыт. Для гэтага спатрэбіцца час. Таксама ён папярэджвае, што з першага разу патрэбнага выніку можна не дасягнуць і спатрэбіцца зноў "праходзіць генерацыі".
Пятроў падкрэсліў, што нягледзячы на ўсе плюсы, штучны інтэлект не заменіць людзей.
"Некаторыя палохаюцца, што Скайнет (штучны інтэлект, галоўны антаганіст медыяфраншызы аб Тэрмінатарах, таксама Skynet – назва найбуйнейшай у свеце нейрасеткі для распазнання асоб – Sputnik) хутка захопіць свет. Не захопіць, мы ж з вамі ўсе вельмі разумныя і будзем выкарыстоўваць у нашых мэтах і будзем вельмі дасканалымі", - перакананы Аляксандр Пятроў.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа