МІНСК, 17 сне – Sputnik. Усе аб’екты, якія ў сталіцы Беларусі ўпрыгожвае Мінгарсвятло, правераны інспектарамі Дзяржэнерганагляду, заявіў намеснік галоўнага інжынера Мінгарсвятла Дзмітрый Сырамалотаў.
"Гірлянды на ёлкі манціраваліся з напружаннем сілкавальнай сеткі 24 вольты, што з’яўляецца электратраўмабяспечным", - адзначыў ён.
Усяго, паводле слоў Сырамалотава, дзяржкампанія зманціравала ў Мінску 2,2 тыс гірлянд на ёлках. Акрамя гэтага, у горадзе развешана яшчэ 12 тысяч гірлянд, у тым ліку ўздоўж праспектаў. На галоўнай ёлцы на Кастрычніцкай плошчы выкарыстана 128 гірлянд, магутнасць якіх – 35 кВт, а агульная магутнасць усёй ілюмінацыі ў сталіцы – 987 кВт, расказаў прадстаўнік Мінгарсвятла.
Плануецца, што ўся святочная ілюмінацыя будзе працаваць у сталіцы да 15 студзеня 2024 года. На ўвесь гэты перыяд арганізавана работа дадатковых рамонтных брыгад.
Дзмітрый Сырамалотаў звярнуў увагу на тое, што сёлета ўстаноўлены новы святочны аб’ект – святлодыёдны фантан каля Палаца спорту. Яго вышыня складае 5 метраў.
У мінулую нядзелю, 10 снежня, у Мінску запалілі галоўную ёлку на Кастрычніцкай плошчы. Яе вышыня – 28 метраў, верхавіна ўпрыгожана віфлеемскай зоркай. Пасля таго, як зайграла святлом гэтая ёлка, у сталіцы афіцыйна адкрыўся сезон навагодняй ілюмінацыі, уключылі гірлянды і на іншых ёлках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"