https://bel.sputnik.by/20231209/bolsh-za-30-brygad-khutkay-dapamog-buduts-dzyazhuryts-u-mnsku--navagodnya-svyaty-1081719028.html
Больш за 30 брыгад хуткай дапамогі будуць дзяжурыць у Мінску ў навагоднія святы
Больш за 30 брыгад хуткай дапамогі будуць дзяжурыць у Мінску ў навагоднія святы
Sputnik Беларусь
Беларускія медыкі чакаюць у навагоднюю ноч традыцыйны рост зваротаў з-за траўм, атрыманых ад петард і іншай піратэхнікі. 09.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-09T12:45+0300
2023-12-09T12:45+0300
2023-12-31T20:36+0300
грамадства
бяспека
здароўе
навіны
свята
мінск
у беларусі
беларусь
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/03/1046309676_0:257:2726:1790_1920x0_80_0_0_180b4a82639dcdf03f90f738026aa75f.jpg
МІНСК, 9 сне – Sputnik. У беларускай сталіцы ў месцах правядзення навагодніх святочных мерапрыемстваў будуць працаваць 25 брыгад хуткай дапамогі, паведаміў кіраўнік камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.Акрамя таго, плануецца задзейнічаць дзевяць рэзервовых брыгад – яны будуць знаходзіцца на падстанцыях хуткай дапамогі.Па словах Юркевіча, з 31 снежня па 1 студзеня традыцыйна чакаецца павелічэнне колькасці зваротаў з-за траўм, атрыманых ад петард і іншай піратэхнікі. Гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі профільнага камітэта, ужо вызначаны механізм дапамогі такім пацыентам.Святочныя мерапрыемствыУсяго з 15 снежня па 15 студзеня ў беларускай сталіцы пройдзе больш за 250 навагодніх мерапрыемстваў, асноўныя з іх – каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе.Так, каля Палаца спорту з 16 снежня разгорнецца поўнамаштабны кірмаш, які будзе працаваць да 15 студзеня.Таксама на каталіцкія і праваслаўныя Каляды (25 снежня і 7 студзеня) там пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. У навагоднюю ноч забаўляльная праграма пад назвай "Навагодняя касета" разгорнецца каля Палаца спорту з 0:30 да 4:00, а вечарам 1 студзеня з 19:30 пачнецца маладзёжная дыскатэка з удзелам дыджэяў і кавер-груп.У Верхнім горадзе 24 снежня пройдзе "Форум Дзядоў Марозаў і Снягурак". Тут жа з 25 снежня па 2 студзеня ў 17:00 і ў 20:00 можна будзе назіраць за карцінамі, якія ажываюць. У гэты час пройдзе мастацкі перфоманс "Навагодні вернісаж".У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы пройдуць і ў Ракаўскім прадмесці, дзе з 7 снежня адкрыецца выстава "Свята ў вялікім горадзе: Новы год у савецкім стылі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231202/mngarvykankam-u-staltsy-stvaryl-se-movy-dlya-katannya-na-lyzhakh--kankakh-1081520040.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/03/1046309676_0:1:2726:2046_1920x0_80_0_0_17596279d7ec14d6d7c86cf195ce1794.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, бяспека, здароўе, навіны , свята, мінск, у беларусі, беларусь, новы год - 2024
грамадства, бяспека, здароўе, навіны , свята, мінск, у беларусі, беларусь, новы год - 2024
Больш за 30 брыгад хуткай дапамогі будуць дзяжурыць у Мінску ў навагоднія святы
12:45 09.12.2023 (абноўлена: 20:36 31.12.2023) Беларускія медыкі чакаюць у навагоднюю ноч традыцыйны рост зваротаў з-за траўм, атрыманых ад петард і іншай піратэхнікі.
МІНСК, 9 сне – Sputnik. У беларускай сталіцы ў месцах правядзення навагодніх святочных мерапрыемстваў будуць працаваць 25 брыгад хуткай дапамогі, паведаміў кіраўнік камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.
Акрамя таго, плануецца задзейнічаць дзевяць рэзервовых брыгад – яны будуць знаходзіцца на падстанцыях хуткай дапамогі.
Па словах Юркевіча, з 31 снежня па 1 студзеня традыцыйна чакаецца павелічэнне колькасці зваротаў з-за траўм, атрыманых ад петард і іншай піратэхнікі. Гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі профільнага камітэта, ужо вызначаны механізм дапамогі такім пацыентам.
"З 21 снежня па 10 студзеня пры камітэце будзе функцыянаваць штаб па арганізацыі медыцынскага забеспячэння навагодніх мерапрыемстваў", - паведаміў старшыня камітэта, яго словы прыводзіць БелТА.
Усяго з 15 снежня па 15 студзеня ў беларускай сталіцы пройдзе больш за 250 навагодніх мерапрыемстваў, асноўныя з іх – каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе.
Так, каля Палаца спорту з 16 снежня разгорнецца поўнамаштабны кірмаш, які будзе працаваць да 15 студзеня.
Таксама на каталіцкія і праваслаўныя Каляды (25 снежня і 7 студзеня) там пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. У навагоднюю ноч забаўляльная праграма пад назвай "Навагодняя касета" разгорнецца каля Палаца спорту з 0:30 да 4:00, а вечарам 1 студзеня з 19:30 пачнецца маладзёжная дыскатэка з удзелам дыджэяў і кавер-груп.
У Верхнім горадзе 24 снежня пройдзе "Форум Дзядоў Марозаў і Снягурак". Тут жа з 25 снежня па 2 студзеня ў 17:00 і ў 20:00 можна будзе назіраць за карцінамі, якія ажываюць. У гэты час пройдзе мастацкі перфоманс "Навагодні вернісаж".
У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы пройдуць і ў Ракаўскім прадмесці, дзе з 7 снежня адкрыецца выстава "Свята ў вялікім горадзе: Новы год у савецкім стылі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"