МІНСК, 22 сне – Sputnik. Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр) і беларускі Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дырэктар "Александрынкі" Сяргей Емяльянаў расказаў, што яны даўно супрацоўнічаюць з тэатрам імя Янкі Купалы, а гэта пагадненне толькі пацвярджае ўзаемную цікавасць да развіцця культурных сувязей.
Акрамя таго, дадаў кіраўнік расійскага драмтэатра, ужо ёсць пэўныя сумесныя планы. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць правядзення ўзаемных дзён – "Александрынкі" ў Беларусі і беларускага тэатра ў Расіі.
"Гэта свайго роду прарыў. У Маскве праходзілі Дні Беларусі. І ў рамках гэтых дзён паказвалі спектакль "Паўлінка". А ў Пецярбургу гэтага не было. Але не трэба забываць, што культурная сталіца Расіі – Санкт-Пецярбург, і нацыянальны драмтэатр краіны знаходзіцца ў Піцеры", - адзначыў Емяльянаў.
У рамках візіту ў Мінск запланавана сустрэча дырэктара "Александрынкі" з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Беларусі, дзе бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння тэатральнай супольнасці дзвюх краін.
Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным драматычным тэатрам Расіі і беларускім Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы
© Photo : Пресс-служба Александрийского театра
Напярэдадні ў Мінску стартаваў адукацыйны міжнародны праект "Нацыянальная тэатральная школа" пад эгідай Александрынскага тэатра, слухачамі якога сталі больш як 30 маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"