МІНСК, 22 сне – Sputnik. Ніжагародская вобласць сумесна з групай кампаній "Белаўтагаз" адкрые ў Мінску турыстычны цэнтр, паведаміў карэспандэнту Sputnik кіраўнік прадстаўніцтва гэтага рэгіёна РФ у Беларусі Андрэй Дудкін.
Адкрыццё цэнтра – частка маштабнага праекта. Плануецца павялічыць узаемныя турпатокі: з Беларусі ў Ніжагародскую вобласць і наадварот.
Таксама ў рамках сумеснага праекта група "Белаўтагаз" і прадстаўніцтва рэгіёна адкрылі 22 снежня ў Мінску салон народных промыслаў Ніжагародскай вобласці. У ім прадстаўлены самыя розныя вырабы: ад матрошак да элітных сталовых прыбораў. Ёсць нават флэшкі класа "люкс" з упрыгожваннямі.
© Sputnik
Ідэя салона не толькі ў раздробным продажу. Плануецца, што ў яго змогуць прыйсці прадстаўнікі беларускіх кампаній і заказаць карпаратыўныя сувеніры напрамую ў ніжагародцаў або дамовіцца аб закупках прадукцыі для продажу ў Беларусі.
Экспазіцыя будзе пастаянна абнаўляцца. Пакуль што у ёй прадстаўлена толькі невялікая частка з 14 напрамкаў народных промыслаў Ніжагародскай вобласці. Чакаецца паступленне элітнай халоднай зброі, вырабаў з каменя з разьбой.
© Sputnik
"Гэта (салон у Мінску - Sputnik) не толькі выставы, не толькі продаж, але і вялікі спектр культурна-гуманітарных мерапрыемстваў. Гэта прэзентацыі кніг, гэта майстар-класы па народных мастацкіх промыслах, творчыя сустрэчы", - расказаў Дудкін.
Таксама, паводле яго слоў, плануецца выстаўляць вырабы і беларускіх майстроў. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі плануецца пабудаваць капліцу ў гонар святога з Ніжагародскай вобласці – Серафіма Сароўскага.
© Sputnik
"Дзелавыя адносіны – гэта добра, але мы, на жаль, вельмі мала ведаем аб культурнай спадчыне адзін аднаго", - адзначыў у сваю чаргу гендырэктар групы "Белгазаўтасэрвіс" Міхаіл Супруновіч.
У той жа час, паводле яго слоў, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца даволі добра. З пачатку года група прадала ў Беларусі больш за 2,5 тысячы аўтамабіляў ГАЗ, у тым ліку ў снежні рэалізавана ўжо некалькі соцень. Вытворца, як падкрэсліў Супруновіч, не паспявае адгружаць тэхніку.
© Sputnik
У адкрыцці салона прынялі ўдзел і кіраўнік гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі Юрый Залатароў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі кампаній Ніжагародскай вобласці і рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"