Харбінскі свет лёду і снегу ― так называецца штогадовы фестываль, які сёлета праводзіцца ўжо ў 25 раз і сабраў рэкордную за апошнія гады колькасць прыезджых – больш за 40 тысяч турыстаў.
Парк плошчай 810 тысяч квадратных метраў, у якім выкарыстоўваецца 250 тысяч кубаметраў лёду і снегу, налічвае больш за 1000 неверагодных скульптур – тут і казачныя замкі, і футурыстычныя формы, і іншапланетныя цывілізацыі, якімі іх сабе ўяўляюць зямныя майстры ледзяных скульптур, і многае іншае. Маштабы фестывалю растуць з кожным годам.
Кожны год зімовы фестываль у Харбіне здзіўляе сваіх наведвальнікаў новымі, непаўторнымі скульптурнымі кампазіцыямі.
Харбінскі свет лёду і снегу стаў першым у гісторыі Кітая міжнародным фестывалем такога кшталту, ён прыцягвае наведвальнікаў з усяго свету з 1985 года і доўжыцца роўна месяц.
Праграма фестывалю ўключае шэраг зімовых мерапрыемстваў, такіх як катанне на каньках, зімовае плаванне, катанне на лыжах, сабачых запрэжках і снегаходах. Тут праходзяць выстава снежных скульптур, кірмаш ледзяных ліхтароў, карнавал лёду і снегу, а таксама працуюць ледзяны бар і рэстаран.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"