МІНСК, 27 сне – Sputnik. Наймагутная магнітная бура, выкліканая сонечнымі ўспышкамі, накрые сёння Зямлю, ёй ужо прысвоілі клас G1, паведамляюць інтэрнэт-крыніцы са спасылкай на даследаванні NASA.
Гэта магнітная бура стане наступствам шэрага магутных успышак на Сонцы, якія адбыліся ў канцы мінулага тыдня і на гэтым.
Па прагнозах навукоўцаў, "сонечны" геамагнітны шторм працягнецца да Новага года.
"Геамагнітнай буры прысвоілі клас G1, пры якім бываюць нязначныя збоі ў рабоце электрасетак. Таксама яе адчуюць метэазалежныя людзі", - папярэдзілі яны.
Не выключана, што шторм будзе суправаджаць Паўночнае ззянне, якое можна будзе назіраць увечары 27 снежня.
Гэтая прыгожая астранамічная з’ява здараецца ў верхніх пластах атмасферы, калі туды ўрываюцца зараджаныя часціцы сонечнага ветру. Такое спалучэнне і дае эфектнае свячэнне ў небе.
Магнітныя буры і здароўе
На геамагнітныя буры, як правіла, рэагуюць метэазалежныя людзі, а таксама людзі з лабільнай псіхікай. У іх павышаецца трывожнасць, падазронасць, некаторыя становяцца залішне актыўнымі, у кагосьці, наадварот, зніжаецца жыццёвы тонус і настрой, адзначаюць медыкі.
У такія дні спецыялісты ў медыцынскай сферы раяць метэалабільным людзям адмовіцца ад алкаголю і курэння, нават ад вэйпаў, скараціць колькасць кубкаў кавы. Перавагу лепш аддаць вітамінным чаям, морсам – напрыклад, абляпіхаваму, у якім шмат вітамінаў.
Таксама, паводле слоў медыкаў, аблегчыць стан дапамогуць расслабляльныя пешыя прагулкі, а вось нагрузкі ў спартыўнай зале лепш скараціць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"