Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

"Росатом" дапаможа Беларусі рабатызаваць вытворчасці

Расійская дзяржкарпарацыя ў пачатку 2024 года падпіша дакумент аб пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю па шэрагу напрамкаў.
Sputnik
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Адным з напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі з расійскай дзяржкарпарацыяй "Росатом" будзе рабатызацыя шэрага вытворчасцей, паведаміла журналістам намеснік старшыні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Беларусі Таццяна Сталярова, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
Сталярова растлумачыла, што бакі маюць намер у пачатку 2024 года падпісаць мемарандум аб паглыбленні супрацоўніцтва.
"Ён (праект мемарандума - Sputnik) ужо атрымаў адабрэнне ўрадаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліла прадстаўнік ДКНТ.
Акрамя рабатызацыі, дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне яшчэ па шэрагу напрамкаў. У прыватнасці, гэта ядзерная медыцына, лічбавізацыя, мадэрнізацыя прадпрыемстваў, утылізацыя адходаў і іншае. На базе дамоўленасцей з "Росатомом", як чакаецца, стартуюць новыя праекты ў рамках Саюзнай дзяржавы. Плануецца ў тым ліку сумесная работа па таргетных фармпрэпаратах.
Яшчэ адзін напрамак – лічбавае рэгіянальнае развіццё. Прадугледжваецца стварэнне сістэм "разумнага рэгіёна" і "разумнага горада". Гэта новыя тэхналогіі кіравання гарадскім транспартам, маёмасцю і гэтак далей.
Іншы праект – вытворчасць дэтэктараў іянізавальнага выпраменьвання. Па гэтым напрамку з "Росатомом" цесна супрацоўнічае МНС Беларусі.
Распрацавана і дарожная карта па сумесным стварэнні ў рэспубліцы цэнтра адытыўных тэхналогій.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Грызлоў: фундамент новай эканомікі Саюзнай дзяржавы – высокія тэхналогіі