https://bel.sputnik.by/20231208/gryzlo-fundament-novay-ekanomk-sayuznay-dzyarzhavy--vysokya-tekhnalog-1081826917.html
Грызлоў: фундамент новай эканомікі Саюзнай дзяржавы – высокія тэхналогіі
Грызлоў: фундамент новай эканомікі Саюзнай дзяржавы – высокія тэхналогіі
Sputnik Беларусь
Расійскі пасол у Беларусі лічыць, што вялізны інтэлектуальны капітал дзвюх саюзных краін з’яўляецца навуковай і адукацыйнай спадчынай СССР. 08.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-08T11:48+0300
2023-12-08T11:48+0300
2023-12-08T12:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
барыс грызлоў
пасольства рф у беларусі
навіны
грамадства
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/08/1081827601_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_3c95b902e4b39e321ba3e6ef06fa757e.jpg
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Расія і Беларусь змаглі зберагчы і прымножыць навукова-адукацыйны і тэхналагічны патэнцыял, які дастаўся ад Савецкага Саюза, заявіў пасол РФ у рэспубліцы Барыс Грызлоў на цырымоніі ўручэння Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.На яго думку, на справе даказана, што дзве краіны разам могуць эфектыўна вырашаць любыя, самыя амбіцыйныя, задачы. У найкарацейшыя тэрміны ўдалося кампенсаваць страты ад заходніх санкцый. Больш за тое, Саюзная дзяржава выйшла на ўпэўненую траекторыю якаснага росту.Дыпламат звярнуў увагу, што ў Беларусі і Расіі ёсць вялікі інтэлектуальны капітал. У яго аснове – навуковая і адукацыйная спадчына Савецкага Саюза. Якасць савецкай адукацыі, у першую чаргу дакладных і прыродазнаўчых дысцыплін, дзесяцігоддзямі заставалася арыенцірам для ўсёй сусветнай навукі.Сёння ў дзвюх краін ёсць задача – забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт. Як лічыць Барыс Грызлоў, яна выканальная. Пры гэтым адсутнасць бар’ераў і блізкасць навуковых школ дазваляюць пашыраць гарызонты планавання.Адзін з паказчыкаў поспеху расійскай і беларускай навукі – рэалізацыя 28 саюзных праграм.Расійскі пасол 8 снежня ўдзельнічае ў цырымоніі ўручэння Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі, што праходзіць у Мінску. Мерапрыемства прымеркавана да 24-й гадавіны з даты падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Прэмія была заснавана ў 2018 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/08/1081827601_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_912fb914b328aa2ac85cd309292707a0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, барыс грызлоў, пасольства рф у беларусі, навіны , грамадства, эканоміка, навука і тэхналогіі, прэмія
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, барыс грызлоў, пасольства рф у беларусі, навіны , грамадства, эканоміка, навука і тэхналогіі, прэмія
Грызлоў: фундамент новай эканомікі Саюзнай дзяржавы – высокія тэхналогіі
11:48 08.12.2023 (абноўлена: 12:53 08.12.2023) Расійскі пасол у Беларусі лічыць, што вялізны інтэлектуальны капітал дзвюх саюзных краін з’яўляецца навуковай і адукацыйнай спадчынай СССР.
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Расія і Беларусь змаглі зберагчы і прымножыць навукова-адукацыйны і тэхналагічны патэнцыял, які дастаўся ад Савецкага Саюза, заявіў пасол РФ у рэспубліцы Барыс Грызлоў на цырымоніі ўручэння Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.
На яго думку, на справе даказана, што дзве краіны разам могуць эфектыўна вырашаць любыя, самыя амбіцыйныя, задачы. У найкарацейшыя тэрміны ўдалося кампенсаваць страты ад заходніх санкцый. Больш за тое, Саюзная дзяржава выйшла на ўпэўненую траекторыю якаснага росту.
"Фундамент новай эканомікі Саюзнай дзяржавы – гэта менавіта высокія тэхналогіі, у аснове якіх ляжыць шматгадовая праца вучоных і інжынераў Расіі і Беларусі", - упэўнен пасол.
Дыпламат звярнуў увагу, што ў Беларусі і Расіі ёсць вялікі інтэлектуальны капітал. У яго аснове – навуковая і адукацыйная спадчына Савецкага Саюза. Якасць савецкай адукацыі, у першую чаргу дакладных і прыродазнаўчых дысцыплін, дзесяцігоддзямі заставалася арыенцірам для ўсёй сусветнай навукі.
Сёння ў дзвюх краін ёсць задача – забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт. Як лічыць Барыс Грызлоў, яна выканальная. Пры гэтым адсутнасць бар’ераў і блізкасць навуковых школ дазваляюць пашыраць гарызонты планавання.
Адзін з паказчыкаў поспеху расійскай і беларускай навукі – рэалізацыя 28 саюзных праграм.
"Той факт, што на сённяшні дзень выканана ўжо больш як 90% з усіх запланаваных мерапрыемстваў – у значнай ступені заслуга даследчыкаў і інжынераў з Саюзнай дзяржавы", - адзначыў Грызлоў.
Расійскі пасол 8 снежня ўдзельнічае ў цырымоніі ўручэння Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі, што праходзіць у Мінску. Мерапрыемства прымеркавана да 24-й гадавіны з даты падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Прэмія была заснавана ў 2018 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Гусакоў: вучоныя Беларусі
супрацоўнічаюць з партнёрамі ў ЕС, нягледзячы на санкцыі