Колькасць ахвяр землятрусаў у Японіі вырасла да 62 чалавек

Мінулай ноччу здарыўся новы землятрус у прэфектуры Ісікава, але пагрозы цунамі сейсмолагі не аб’яўлялі.
Sputnik
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Колькасць ахвяр серыі магутных землятрусаў у Японіі расце, мясцовыя ўлады ўжо паведамілі аб 62 выпадках, дадзеную інфармацыю агучыла агенцтва Кіёда са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Землятрус у першы дзень 2024 года ўжо назвалі наймацнейшым для паўвострава Нота за ўсю гісторыю назіранняў.
"Больш за ўсё загінулых устаноўлена ў гарадах Вадзіма і Судзу – тут у выніку землятрусаў памерлі 29 і 22 чалавекі адпаведна", - паведамляе агенцтва.
Па стане на раніцу серады вядома ўжо аб 62 загінулых.
Японскія СМІ са спасылкай на ратавальнікаў паведамляюць, што гэта не канчатковыя звесткі па пацярпелых – пад заваламі будынкаў яшчэ могуць знаходзіцца людзі.

Новы землятрус

У сераду сейсмолагі паведамілі аб новым землятрусе ў прэфектуры Ісікава, яго магутнасць ацэньваецца ніжэй, чым тыя, што здарыліся 1 студзеня. Магнітуда землятрусу склала 5,5. Таксама, паводле звестак сейсмолагаў, пагрозы новага цунамі пакуль што няма.
Штуршкі былі зафіксаваны на глыбіні 10 кіламетраў прыкладна ў 11:00 па мясцовым часе (5:00 па мінскім часе). Як паведамляе агенцтва РІА Навіны, невялікія штуршкі адчуваліся ў горадзе Осака, але былі слабейшыя, чым папярэднія.
Як раней паведамлялася, серыя магутных землятрусаў у Ісікава адбылася днём 1 студзеня. Магнітуда самага магутнага склала не менш за 7,6. Яго ўжо назвалі "Землятрус на паўвостраве Нота".
Землятрус выклікаў цунамі на заходнім узбярэжжы Японіі, да цяперашняга часу яго пагроза знята. У выніку падземных штуршкоў былі разбураны дамы, у шэрагу населеных пунктаў адсутнічае элетразабеспячэнне і водазабеспячэнне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка назваў прычыны і крыніцу змянення клімату ва ўсім свеце