МІНСК, 3 сту – Sputnik. Расійскія прэзідэнцкія выбары будуць мець вялікае міжнароднае значэнне, да іх будзе прыцягнута ўвага большасці краін свету, лічыць прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.
Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю агульнанацыянальнай газеце Egemen Qazaqstan ("Суверэнны Казахстан").
Паводле слоў Такаева, Расія адыгрывае ў свеце "выключна важную ролю", а прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін – гэта лідар, які фарміруе глабальны парадак дня.
Прэзідэнт Казахстана таксама падкрэсліў, што з меркаваннем Крамля лічацца ва ўсім свеце, і без удзелу Масквы ніводная сусветная праблема не вырашаецца.
"І гэта факт", - падкрэсліў Такаеў.
Ён удакладніў, што для Казахстана расійскія прэзідэнцкія выбары будуць мець асаблівае значэнне – таму што ў Масквы з Астаной высокі ўзровень адносін.
Такаеў таксама адзначыў, што 2024 год з пункту гледжання важных электаральных кампаній у розных краінах будзе асаблівым для сусветнай палітыкі.
Акрамя Расіі, прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША, Азербайджане, выбарчыя кампаніі намечаны ў Вялікабрытаніі, Індыі, таксама пройдуць выбары і ў Еўрапейскі парламент.
Хто ідзе на выбары ў Расіі
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на 17 сакавіка гэтага года. Галасаванне будзе праходзіць на працягу трох дзён – 15, 16 і 17 сакавіка.
Цэнтрвыбаркам РФ ужо завяршыў прыём дакументаў ад прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
У спіску магчымых кандыдатаў тры самавылучэнцы – дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, блогеры Рада Рускіх і Анатоль Баташаў.
Яшчэ восем прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду вылучаны ад палітычных партый. Ад ЛДПР – Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў ад КПРФ. Уладзіслаў Даванкоў ("Новые Люди"), Сяргей Бабурын ("Российский общенародный союз"), Андрэй Багданаў (Российская партия свободы и справедливости), Барыс Надзеждзін ("Гражданская инициатива"), Сяргей Малінковіч ("Коммунисты России"), Ірына Свірыдава (Демократическая партия России).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"