Калючая загарода Еўрасаюза

СМІ: Фінляндыя збіраецца трымаць мяжу з РФ закрытай, але патрэбны падставы

З сярэдзіны снежня Хельсінкі закрыў мяжу з РФ, а фінскія пагранічнікі не прымаюць заявы аб даванні міжнароднай абароны.
Sputnik
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Фінскі ўрад мае намер і надалей трымаць мяжу з Расіяй закрытай, але для гэтага патрэбны прававыя падставы, заявіла газета Helsingin Sanomat, спасылаючыся на крыніцы ў кабінеце міністраў.
Фінскі ўрад раней закрыў пункты пропуску з РФ з 15 снежня 2023-га па 14 студзеня 2024 года.
"Па словах некалькіх крыніц Helsingin Sanomat, пазіцыя ўрада не змянілася: ён мае намер трымаць мяжу закрытай да таго часу, пакуль працягваецца расійская гібрыдная аперацыя, пры ўмове, што для гэтага рашэння ёсць законныя падставы", - гаворыцца ў матэрыяле газеты.
Выданне дадало, што папярэдніх рашэнняў аб закрыцці мяжы пакуль што няма.
Фінляндыя пачала ўводзіць абмежаванні на мяжы з РФ з лістапада. На такі крок пайшлі нібыта з-за таго, што з тэрыторыі Расіі працягваюць прыбываць мігранты. Паступова рэстрыкцыі станавіліся ўсё больш жорсткімі, пакуль 15 снежня цалкам Хельсінкі не закрыў межы. На дадзены момант чыгуначныя грузаперавозкі праз пункт пропуску Вайніккала – адзіныя транспартныя зносіны паміж краінамі.
Таксама фіны не прымаюць заявы аб даванні міжнароднай абароны ў пунктах пропуску на мяжы з РФ.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што надуманыя абвінавачанні для Расіі непрымальныя. А русафобская пазіцыя, якой зараз прытрымліваюцца фіны, выклікае шкадаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калючая загарода Еўрасаюза
Вальфовіч: Захад стварае калапс на мяжы з Беларуссю