Пуцін расказаў, што кожны дзень па некалькі гадзін займаецца спортам

Па меркаванні расійскага лідара, спорт павінен быць часткай жыцця кожнага чалавека, але не абавязкова на яго траціць шмат часу.
Sputnik
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што кожны дзень знаходзіць час па 2-2,5 гадзіны для заняткаў спортам.
"Зразумела, я раблю гэта (займаюся спортам - Sputnik) кожны дзень мінімум па дзве гадзіны, прыкладна... Крыху больш бывае, таму што там зала, басейн, усё гэта разам, душ, дзве з паловай гадзіны", - сказаў прэзідэнт РФ падчас сустрэчы з жыхарамі Анадыра.
Расійскі лідар перакананы, што чым менш спорту ў жыцці чалавека, тым больш даводзіцца траціцца на таблеткі.
"Чым менш спорту, тым больш таблетак, трэба казаць "дзякуй" зарадцы, а не "дзякуй" таблеткам", - заявіў Пуцін.
Паводле яго слоў, заняткі спортам павінны ўвайсці ў жыццё кожнага чалавека. Для гэтага неабавязкова траціць на спорт шмат часу – дастаткова гадзіны ці нават паўгадзіны.
"У нас існуюць нават пэўныя паказчыкі, якіх мы павінны дабівацца ў краіне: колькі чалавек у краіне павінна займацца фізічнай культурай і спортам. Гэта адзін з найважнейшых сацыяльных паказчыкаў развіцця грамадства", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што колькасць тых, хто займаецца спортам пастаянна, павялічваецца, але патрэбныя паказчыкі яшчэ не дасягнуты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пуцін: расійскіх спартсменаў ведаюць нават без флага