У кіно Юрый Саломін дэбютаваў адразу ў галоўнай ролі – Паўла Каурава ў фільме Ісідара Аненскага "Бессонная ночь". Рэжысёру Саломіна парэкамендавала народная артыстка СССР Вера Пашэнная – у яе класе ён вучыўся ў Вышэйшым тэатральным вучылішчы імя М. С. Шчэпкіна. Карціну жорстка раскрытыкавалі ў часопісе "Искусство кино", аднак дэбют не застаўся незаўважаным.
Юрый Саломін паспеў зняцца яшчэ ў сямі карцінах, перш чым у 1969 годзе да яго прыйшла ўсесаюзная слава – пасля выхаду на экраны фільма "Адъютант его превосходительства".
У 1971 годзе Акіры Курасаве прапанавалі зняць фільм у СССР. Ён выбраў для экранізацыі гісторыі падарожніка Уладзіміра Арсеньева.
На галоўную ролю Курасаве прапанавалі сем кандыдатур, дакладней сем фільмаў з іх удзелам. Саломін папрасіў паказаць японскаму рэжысёру яго працу ў "Адъютанте…". Курасава не змог адарвацца. Замест запланаваных двух, адгледзеў усе пяць серый і зацвердзіў Саломіна на ролю.
Праз год стужка "Дерсу Узала" Акіры Курасавы атрымала "Оскара" як лепшы замежны фільм. Саломін даведаўся аб гэтай узнагародзе з газеты. "Ні тое, што ў Галівуд, нават у камітэт па кінематаграфіі сказаць "дзякуй" не запрасілі", - са шкадаваннем успамінаў артыст.
А сам Курасава пра Юрыя Саломіна казаў – артыст, які "можа сыграць усё".
І яго можна зразумець: "Хождение по мукам", "Квартет Гварнери", "Школьный вальс", "Обыкновенное чудо", "Летучая мышь", "Скандальное происшествие в Брикмилле", "Тайна виллы Грета", "ТАСС уполномочен заявить" і яшчэ шмат вельмі розных роляў у вельмі розных фільмах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"