Вадохрышча: традыцыі і парады

На святочным вадохрышчанскім стале абавязкова павінна быць традыцыйная куцця, а акунацца ў палонку можна лепш пасля споведзі і прычасці.
Sputnik
Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вадохрышча 19 студзеня. Sputnik распавядае пра гісторыю, добрыя традыцыі і катэгарычныя забароны аднаго з галоўных праваслаўных свят.

Евангельская гісторыя

Евангелле апавядае, што Ісус Хрыстос, каб прыняць хрышчэнне, прыйшоў да Іаана Хрысціцеля, які жыў у Вірфары каля ракі Іардан. Тады Збавіцелю было 30 гадоў. Убачыўшы яго, Іаан вельмі здзівіўся і сказаў:
"Мне трэба ў Цябе хрысціцца, а Ты прыходзіш да мяне?".
На гэта Ісус адказаў яму:
"Належыць нам выканаць усякую праўду".
Абраз "Богаз'яўленне", каля 1497 года Кірыла-Белазёрскі гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік
У гэты час неба адчынілася, і Святы Дух сышоў на Хрыста ў вобразе голуба. А голас з нябёсаў сказаў:

"Ты Сын Мой Любімы, Якога Я ўпадабаў".

Пасля свайго хрышчэння Ісус Хрыстос пайшоў у пустыню, каб у адзіноце, малітве і посце падрыхтавацца да выканання сваёй місіі. Сорак дзён Ён нічога не еў. Калі яны прайшлі, з’явіўся д’ябал і тры разы паспрабаваў спакусіць яго на грэх, але Ісус вытрымаў.

Што трэба рабіць на Вадохрышча

Святочную раніцу варта пачынаць з малітвы аб тым, каб хваробы абыходзілі вас і вашых родных бокам, сярод блізкіх панавалі мір і дабрабыт, а запаветныя мары ўвасабляліся ў жыццё. Дом неабходна асвяціць святой вадой.
Асвячэнне вады ў свята Вадохрышча
Сны, якія вы ўбачылі ў ноч з 18 на 19 студзеня, лічацца прарочымі: іх неабходна запомніць, бо яны могуць спраўдзіцца. Вельмі сімвалічна – да вялікага шчасця – браць шлюб у гэтае свята і хрысціць дзяцей. Таксама продкі заўважалі: калі на Вадохрышча рабіць добрыя справы, то дабро вернецца ў стократным памеры.
Святую ваду, набраную на Вадохрышча, па традацыі захоўваюць увесь год: ёй можна акрапіць дом і піць на пусты страўнік.
Людзі набіраюць асвячоную ваду ў царкве
Вада дапамагае як падчас хвароб, так і жыццёвых выпрабаванняў. Дарэчы, набіраць цэлую каністру не абавязкова: свяшчэннікі раяць набіраць маленькую бутэлечку, каб пасля разбавіць ваду ў большай ёмістасці і раздаць родным.
Напярэдадні свята вернікі прытрымліваюцца посту. На святочным стале 19 студзеня абавязкова павінна быць традыцыйная куцця з пшаніцы ці рысу з мёдам, разынкамі, макам і курагой, а таксама ўзвар, кашы, стравы з рыбы, варэнікі і здоба.
Куццявая вячэра

Што нельга рабіць на Вадохрышча

У святочны дзень забаронена працаваць і займацца любымі хатнімі справамі: напрыклад, мыць бялізну, рабіць уборку ў доме і нават шыць або вязаць.
Яшчэ ў дзень Вадохрышча забаронена варажыць: лічыцца, што гэта можа негатыўна паўплываць на лёс.
Адна з вадохрышчанскіх рэкамендацый – ніякіх лаянак. Бо ёсць такая прыкмета, што любая сварка ў доме можа апаганіць святую ваду. Так што свята прапануецца правесці ў цёплай хатняй абстаноўцы і абавязкова памаліцца разам з роднымі.
Мір у сэрцы – галоўнае пажаданне на свята
Ліць слёзы ў гэты дзень таксама нельга, інакш ёсць рызыка горка плакаць да наступнага Вадохрышча. Таксама вельмі строга забаронена скардзіцца, пляткарыць і паклёпнічаць нават на сваіх самых зацятых ворагаў. Адганяць ад сябе благія думкі трэба і тады, калі набіраеце ці п’еце святую ваду: яна можа страціць свае гаючыя ўласцівасці.
Згодна з прыкметамі, у гэты дзень нельга піць алкагольныя напоі, а тым больш ўжываць іх перад акунаннем у палонку: гэтым дзеяннем вы парушаеце рэлігійны абрад і ў дадатак рызыкуеце здароўем з медыцынскага пункту гледжання.
Свята Вадохрышча ў Беларусі
І, зразумела, па традыцыі нельга апускацца ў ваду без споведзі і прычасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь