Міністр ЕЭК: зараз галоўнае не прымаць дакументы ЕАЭС, а выконваць іх

Цяперашні склад Еўразійскай эканамічнай камісіі завяршае працу і перадае паўнамоцтвы новай камандзе, якую ўзначаліць прадстаўнік Казахстана.
Sputnik
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Асноўная праблема для ЕАЭС цяпер – гэта не распрацоўка новых дакументаў, а выкананне патрабаванняў ужо прынятых, заявіў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Ерэван – Астана – Ташкент на тэму: "Асноўныя вынікі працы ЕЭК за перыяд 2020-2024 гадоў" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Мы сёння ўжо з вамі больш гаворым не аб стварэнні прававога поля, а больш аб тым, як зрабіць, каб тое, што мы прынялі, выконвалася ў жыцці", - сказаў міністр.
Ён звярнуў увагу, што выкананне патрабаванняў – гэта адказнасць органаў на нацыянальным узроўні. Міністр падкрэсліў, што ў ЕАЭС ідзе вялікая работа, каб паміж краінамі Саюза быў безбар’ерны гандаль.
Назаранка нагадаў, што ЕАЭС ствараўся для захавання і развіцця прамысловасці, а таксама ўзаемнага гандлю і кааперацыі. Саюз паставіў перад сабой задачу выйсці з тупіка, які ўтварыўся ў гандлі пасля распаду СССР. ЕАЭС неабходны ў тым ліку для таго, каб не трэба было пераправяраць прадукцыю пры пастаўках з адной краіны Саюза ў іншую.
Цяпер, як лічыць Назаранка, створана ўся неабходная прававая база, у тым ліку ў сферы стандартызацыі. Прыняты 52 тэхнічныя рэгламенты, 47 з якіх набылі моц.
Раней паведамлялася, што з 1 лютага 2024 года пачынае працу новы склад Калегіі ЕЭК. Міхаіл Мясніковіч (Беларусь) пакідае пасаду старшыні, і яго зменіць Бакытжан Сагінтаеў (Казахстан).
Плануецца пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва ў мэтах нарошчвання экспарту. Зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў выказала Індыя і іншыя дзяржавы Паўднёвай Азіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мясніковіч пакіне пасаду кіраўніка ЕЭК 1 лютага 2024 года