МІНСК, 26 сту – Sputnik. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "тэракт" па факце знішчэння самалёта Іл-76 у Белгародскай вобласці, бартавыя самапісцы адпраўлены на расшыфроўку, паведамілі ў СК.
У сераду УСУ атакавалі над Белгародскай вобласцю ваенна-транспартны самалёт Іл-76, на якім перавозілі 65 украінскіх ваеннапалонных, каб абмяняць. Усе ваеннапалонныя, 6 членаў экіпажа і тры суправаджаючыя загінулі.
"СК Расіі па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па (…) ст. 205 УК РФ (тэракт)", - паведаміў тэлеграм-канал СК.
У СК паведамілі, што на месцы крушэння следчыя і крыміналісты знайшлі "чорныя скрыні", фрагменты цел. Цяпер бартавыя самапісцы адпраўлены на расшыфроўку, знойдзеныя фрагменты будуць адпраўлены на генетычную экспертызу для ідэнтыфікацыі.
Тлумачачы падставы для такой кваліфікацыі злачынства ў Следчым камітэце Расіі адзначылі, што пярвічны аналіз сабраных даных даў падставы зрабіць выснову аб тым, што здарэнне можна характарызаваць як тэрарыстычную атаку.
Цяпер следчыя праводзяць допыты сведкаў і відавочцаў крушэння самалёта.
Ідзе ўстанаўленне асоб з ліку ўкраінскіх вайскоўцаў на дачыненне да дадзенага злачынства.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каменціруючы гэты факт, паведаміў, што на фрагментах збітага самалёта знойдзены сляды паражальных элементаў.
"(…) мы ведаем, што на рэштках фюзеляжа самалёта знайшлі адтуліну ад паражальных элементаў", - заявіў ён.
Паводле яго слоў, следчым застаецца толькі вызначыць, тып паражальных элементаў.
Мінабароны РФ раней зрабіла заяву аб тым, што кіеўскі рэжым быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы перавозкі ваеннапалонных на абмен, які павінен быў адбыцца пазней у сераду. Знешнепалітычнае ведамства Расіі таксама заявіла, што крушэнне Іл-76 "ставіць вялікае пытанне аб магчымасцях хоць нейкіх дамоўленасцей" з Кіевам.
Мінабароны РФ паведаміла, што ЗРК нанёс удар дзвюма ракетамі з тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ведалі аб абмене палоннымі, які рыхтаваўся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"