Алейнік: Беларусь спадзяецца на падтрымку Індыі па ўступленні ў БРІКС

Мінск спадзяецца на больш хуткае ўступленне ў БРІКС – пры гэтым Беларусь ужо ў працэсе ўступлення ў ШАС, куды ўваходзіць Індыя.
Sputnik
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Беларусь разлічвае на падтрымку індыйскіх сяброў у пытанні ўступлення ў БРІКС, аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар 75-га Дня Рэспублікі Індыя.
На мерапрыемстве прысутнічаў пасол Індыі ў Беларусі Алок Ранджан Джа. Звяртаючыся да яго і іншых прысутных, міністр канстатаваў умацаванне супрацоўніцтва дзвюх краін у цэлым на міжнародных пляцоўках.

"Індыя першай сярод краін ШАС ратыфікавала Мемарандум аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання паўнапраўнага статусу дзяржавы-члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - цытуе Алейніка БелТА.

Як лічыць кіраўнік МЗС Беларусі, бягучая задача для абодвух бакоў – уважліва прааналізаваць вопыт узаемадзеяння, крытычна падысці да напрамкаў, дзе з-за некаторых прычын няма моцнага прасоўвання. На яго думку, трэба дакладна вызначыць і канкрэтызаваць сферы супрацоўніцтва.
"Мэта – знайсці новыя пункты росту і выйсці на ўзровень стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Індыяй", - сказаў Алейнік.
Раней паведамлялася, што Беларусь знаходзіцца ў працэсе ўступлення ў ШАС, куды ўжо ўваходзіць Індыя. Саўмін і парламент прынялі шэраг дакументаў аб далучэнні да розных пагадненняў у рамках Арганізацыі.
Таксама ў снежні мінулага года Алейнік адзначаў, што Мінск спадзяецца на больш хуткае ўступленне не толькі ў ШАС, але і ў БРІКС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка хоча ў хуткім часе сустрэцца з прэзідэнтам Індыі