Патрыятычны факультатыў "Мая Айчына" з’явіцца ў школах Беларусі

Міністэрства адукацыі зацвердзіла чарговую пастанову аб факультатывах, якія разлічаны на 5-8 класы.
Sputnik
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Новы факультатыў "Мая Айчына" плануецца ўвесці ў беларускіх школах з 5 па 7 клас, вынікае з пастановы міністэрства адукацыі №326 ад 23 кастрычніка, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў суботу.
Праграма разлічана на 105 гадзін, гэта значыць па 35 гадзін у кожным класе на працягу трох навучальных гадоў.
У Мінадукацыі адзначаюць, што сярод задач факультатыву – пашырэнне ведаў навучэнцаў аб "асаблівасцях гістарычнага развіцця Рэспублікі Беларусь і жыцця беларускага народа" і фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Плануецца таксама развіццё крытычнага мышлення "на аснове аналізу розных крыніц інфармацыі".
Па выніках курса, як чакаецца, у школьнікаў сфарміруецца каштоўнаснае стаўленне да Радзімы, павага да нацыянальнай спадчыны, культуры і традыцый. Яны будуць мець уяўленні аб паняццях "Радзіма", "Айчына", "знакі дзяржаўнасці", "дзяржаўная ўлада" і іншых, а таксама талерантна ставіцца да іншых нацыянальнасцей.
Плануюцца экскурсіі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі і не толькі.
На фінальным занятку плануюць арганізоўваць літаратурна-музычную гасцёўню "Я слаўлю Айчыну, якая ёсць...".
Гэтай жа пастановай Мінадукацыі зацвердзіла і праграму факультатыву "Асновы этыкету" для 7-8 класаў. Яна разлічана на адзін навучальны год (35 гадзін).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Мезенцаў адзначыў важнасць патрыятычнага выхавання моладзі РФ і Беларусі