МІНСК, 28 сту – Sputnik. Мокры снег, дождж і туманы чакаюцца на наступным тыдні, слупок тэрмометра месцамі паднімецца да +9°C, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ.
Чарговы працоўны тыдзень у Беларусі пачнецца з галалёду і слабых туманаў. Ноччу сіноптыкі прагназіруюць ад 0°C па захадзе краіны і да –7°C па ўсходзе. А пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да –10°C. А вось днём у панядзелак чакаецца ад –1°C да +3°C, у аўторак захаваецца падобнае надвор’е – да +3°C.
Ужо ў сярэдзіне тыдня ўмовы надвор’я будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Украінай.
Чакаюцца туманы і галалёдзіца на дарогах. Але халадней не стане, ноччу ў сераду будзе ад 0°C да –5°C, а ў дзённы час – ад –1°C да +3°C.
Надвор’е ў другой палове тыдня пачнуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, яны прынясуць вільготнае атлантычнае паветра. Таксама ў Беларусі будзе туманна, прагназіруецца месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература ўначы ў чацвер складзе ад –3°C да +3°C, а днём слупок тэрмометра паднімецца ад +1°C да +4°C.
Цяплей за ўсё будзе ў пятніцу – ад +4°C да +9°C.
"У першыя выхадныя лютага чакаецца ўплыў вобласці высокага атмасфернага ціску і вільготнага, цёплага паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Пройдуць невялікія, кароткачасовыя ападкі", - сказаў Рабаў.
Першыя лютаўскія выходныя ў Беларусі чакаюцца са знакам "плюс". Уначы ў суботу – ад +2°C да +7°C, толькі ў Віцебску ў сярэдзіне дня слупок тэрмометра пакажа –1°C. Цяпло для лютага будзе і ў нядзелю – ад –1°C да +5°C.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"