Беларусь і Кітай падпішуць новае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе

Міністэрства эканомікі будзе весці перагаворы з кітайскім бокам, але падпісваць міжурадавае пагадненне ад Беларусі будзе МЗС.
Sputnik
МІНСК, 30 сту – Sputnik. Беларускае міністэрства эканомікі ўпаўнаважана ўрадам краіны правесці перагаворы па праекце пагаднення аб тэхніка-эканамічнай дапамозе з Кітаем, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №63 ад 26 студзеня, якая афіцыйна апублікавана ў аўторак на Нацыянальным інтэрнэт-партале.
"Адобрыць праект пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітая аб тэхніка-эканамічнай дапамозе ў якасці асновы для правядзення перагавораў", - гаворыцца ў дакуменце.
Праводзіць перагаворы па праекце пагаднення з кітайскім бокам Саўмін упаўнаважыў міністэрства эканомікі. Таксама ведамству дазволена пры неабходнасці ўносіць у дакумент змены, але гэтыя карэкціроўкі не павінны мець прынцыповага характару.
Калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці ў межах пагаднення, падпісваць дакумент ад Беларусі будзе міністэрства замежных спраў.
Што менавіта прадугледжвае гэтае міжурадавае пагадненне, у дакуменце не гаворыцца.
Нагадаем, год таму паміж урадамі Беларусі і Кітая было падпісана аналагічнае пагадненне.
Згодна з дакументам, кітайскі ўрад павінен быў даць тэхніка-эканамічную дапамогу ў памеры 350 мільёнаў кітайскіх юаняў, што складала больш за 51 млн долараў. Гэтыя грошы былі неабходны для папаўнення недахопу фінансавання такіх праектаў, як будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту.
Першапачаткова агульны бюджэт будаўніцтва стадыёна і басейна складаў 800 млн юаняў або каля 118 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая