https://bel.sputnik.by/20231204/lukashenka-belarus-byla-sts--budze-nadzeynym-partnram-dlya-ktaya-1081664857.html
Лукашэнка: Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая
Лукашэнка: Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з двухдзённым працоўным візітам, акрамя сустрэчы з кіраўніком КНР запланаваны яшчэ шэраг мерапрыемстваў. 04.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-04T09:12+0300
2023-12-04T09:12+0300
2023-12-04T09:20+0300
сі цзіньпін
аляксандр лукашэнка
палітыка
навіны
беларусь
кнр
кітай
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/04/1081662357_0:82:1200:758_1920x0_80_0_0_50e8b3d0d085a12f40c3a1a386a864f1.png
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Кітаі сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, паведамляе Telegram-канал "Пул першага".Сустрэча праходзіць ва ўрадавай рэзідэнцыі Дзяаюйтай.Паводле слоў Лукашэнкі, павышэнне ўзроўню адносін паміж дзвюма краінамі дало магчымасць надаць магутны імпульс для паглыблення традыцыйных напрамкаў, а таксама старту новых вектараў і механізмаў супрацоўніцтва.Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок даўно вырашыў для сябе, што будзе "супрацоўнічаць, жыць і сябраваць з Кітаем"."Гэтаму сяброўству больш як 30 гадоў і з гэтага шляху ні разу не звярнулі. Ні налева, ні направа", - нагадаў беларускі лідар.Звяртаючыся да Цзіньпіна, беларускі лідар падкрэсліў, што яны абодва ведаюць, што "трэба нашым краінам".Станоўчая дынамікаСтаршыня КНР у сваю чаргу праінфармаваў аб станоўчай дынаміцы беларуска-кітайскіх адносін.Так, паводле яго слоў, у канцы лютага – пачатку сакавіка гэтага года Беларусь і Кітай выйшлі на важныя дамоўленасці для дынамічнага развіцця адносін паміж дзвюма краінамі.Разам з тым, на кожным этапе ўдаецца дасягаць новых дамоўленасцей.Цзіньпін таксама падкрэсліў, што на працягу гэтага года ўмацоўваецца палітычны ўзаемадавер і міжнароднае ўзаемадзеянне, а таксама ёсць новыя вынікі супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс – адзін шлях".Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў доўжылася ў тры разы даўжэй, чым было запланавана.Потым лідары краін абмяняліся падарункамі.Рабочыя візітыНагадаем, на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы анансаваў шэраг замежных візітаў.Першым з іх стала паездка ў ААЭ, дзе Лукашэнка выступіў на Сусветным кліматычным саміце ў Дубаі.Адтуль прэзідэнт адправіўся ў сталіцу Паднябеснай.Акрамя перагавораў са старшынёй КНР, у беларускага лідара таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў сацыяльна-гуманітарнага напрамку.Гэты візіт стане другім за год: у канцы лютага – пачатку сакавіка Лукашэнка ўжо лятаў у Кітай.Кіраўнікі Беларусі і КНР сустракаліся за ўвесь час 13 разоў. У 2010, 2013, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 і 2023 гадах, калі беларускі лідар лятаў з візітамі ў Кітай. На палях самітаў ШАС лідары сустракаліся ў 2016 годзе (Ташкент), у 2017-м (Астана), у 2019-м (Бішкек), у 2022-м (Самарканд).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
кнр
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/04/1081662357_41:0:1200:869_1920x0_80_0_0_904d06e350b652a68ef0f706841f438e.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сі цзіньпін, аляксандр лукашэнка, палітыка, навіны , беларусь, кнр, кітай, у свеце
сі цзіньпін, аляксандр лукашэнка, палітыка, навіны , беларусь, кнр, кітай, у свеце
Лукашэнка: Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая
09:12 04.12.2023 (абноўлена: 09:20 04.12.2023) Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з двухдзённым працоўным візітам, акрамя сустрэчы з кіраўніком КНР запланаваны яшчэ шэраг мерапрыемстваў.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Кітаі сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, паведамляе Telegram-канал "Пул першага".
Сустрэча праходзіць ва ўрадавай рэзідэнцыі Дзяаюйтай.
Паводле слоў Лукашэнкі, павышэнне ўзроўню адносін паміж дзвюма краінамі дало магчымасць надаць магутны імпульс для паглыблення традыцыйных напрамкаў, а таксама старту новых вектараў і механізмаў супрацоўніцтва.
"Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая", - запэўніў ён кітайскага калегу.
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок даўно вырашыў для сябе, што будзе "супрацоўнічаць, жыць і сябраваць з Кітаем".
"Гэтаму сяброўству больш як 30 гадоў і з гэтага шляху ні разу не звярнулі. Ні налева, ні направа", - нагадаў беларускі лідар.
Звяртаючыся да Цзіньпіна, беларускі лідар падкрэсліў, што яны абодва ведаюць, што "трэба нашым краінам".
"І мы вельмі шмат у гэтым плане зрабілі. Калі я рыхтаваўся да гэтага візіту і дапытваў сваіх калег, пра тое, што трэба зрабіць, што не рухаецца, каб сказаць старшыні (Сі Цзіньпіну - Sputnik) пра гэта. Але мы не знайшлі ніводнага пытання, па якім бы не было руху. Адзінае пытанне, якое я хацеў бы з вамі абмеркаваць сёння – скорасць", - сказаў ён.
Старшыня КНР у сваю чаргу праінфармаваў аб станоўчай дынаміцы беларуска-кітайскіх адносін.
Так, паводле яго слоў, у канцы лютага – пачатку сакавіка гэтага года Беларусь і Кітай выйшлі на важныя дамоўленасці для дынамічнага развіцця адносін паміж дзвюма краінамі.
Разам з тым, на кожным этапе ўдаецца дасягаць новых дамоўленасцей.
Цзіньпін таксама падкрэсліў, што на працягу гэтага года ўмацоўваецца палітычны ўзаемадавер і міжнароднае ўзаемадзеянне, а таксама ёсць новыя вынікі супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс – адзін шлях".
Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў доўжылася ў тры разы даўжэй, чым было запланавана.
Потым лідары краін абмяняліся падарункамі.
Нагадаем, на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы анансаваў шэраг замежных візітаў.
Першым з іх стала паездка ў ААЭ, дзе Лукашэнка выступіў на Сусветным кліматычным саміце ў Дубаі.
Адтуль прэзідэнт адправіўся ў сталіцу Паднябеснай.
Акрамя перагавораў са старшынёй КНР, у беларускага лідара таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў сацыяльна-гуманітарнага напрамку.
Гэты візіт стане другім за год: у канцы лютага – пачатку сакавіка Лукашэнка ўжо лятаў у Кітай.
Кіраўнікі Беларусі і КНР сустракаліся за ўвесь час 13 разоў. У 2010, 2013, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 і 2023 гадах, калі беларускі лідар лятаў з візітамі ў Кітай. На палях самітаў ШАС лідары сустракаліся ў 2016 годзе (Ташкент), у 2017-м (Астана), у 2019-м (Бішкек), у 2022-м (Самарканд).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь завяршыла ратыфікацыю
мемарандума па ўступленні ў ШАС