МІНСК, 31 сту – Sputnik. Грамадзяне Беларусі і Расіі павінны валодаць дакладнай і аператыўнай інфармацыяй, заявіла карэспандэнту Sputnik Беларусь начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Наталля Сахарчук.
"Абсалютна няважна, ці працуеш ты ў прэс-службе пэўнага сілавога ведамства, або ў вельмі сур’ёзным інфармацыйным агенцтве Расійскай Федэрацыі… Мы робім усе адну справу, а справа гэта самая галоўная – данесці да грамадзян Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь дакладную інфармацыю", - адзначыла яна.
Сахарчук дадала, што і ў СМІ, і ў прэс-службаў сілавых ведамстваў аднолькавы інструментарый. Галоўнае, каб яны аператыўна перадавалі дакладную інфармацыю.
Прадстаўнік МУС прыняла ўдзел у майстар-класе SputnikPro у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Аб сваім вопыце на ім расказаў кіраўнік прэс-службы Дырэкцыі па камунікацыях медыягрупы "Россия сегодня" Антон Крывашлыкаў.
Як мяркуе Сахарчук, гэта вельмі карысныя мерапрыемствы, якія даюць магчымасць выбудаваць канструктыўны дыялог.
Праект SputnikPro – гэта майстар-класы, прэзентацыі і трэнінгі, якія праходзяць, у тым ліку, у Мінску. На пляцоўцы Sputnik Беларусі дзякуючы гэтаму, бясплатнае навучанне прайшлі прэс-сакратары розных беларускіх ведамстваў, журналісты дзяржСМІ і студэнты факультэта журналістыкі БДУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"