Бараноўскі: адукацыйны модуль SputnikPro – адзін з лепшых

© Sputnik / Виктор ТолочкоАфіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Яўген Бараноўскі
Афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Яўген Бараноўскі - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2024
Падпісацца
Новы майстар-клас з серыі SputnikPro сабраў у Мінску прадстаўнікоў прэс-службаў дзяржаўных органаў Беларусі.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Адукацыйны праект SputnikPro – адзін з лепшых у Беларусі для тых, хто працуе ў медыя-сферы, заявіў карэспандэнту Sputnik Беларусь памочнік міністра – прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.

"З вялікім задавальненнем рэгулярна прымаем удзел у майстар-класах, дзелімся вопытам. Атрымліваем для сябе новую інфармацыю, якую потым выкарыстоўваем у рабоце", - падзяліўся прадстаўнік МНС.

Чарговы майстар-клас, які прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, быў прысвечаны рабоце прэс-службаў.
Бараноўскі адзначыў, што менавіта прэс-службы дзяржорганаў адыгрываюць зараз ключавую ролю ў прасоўванні дакладнай і своечасовай інфармацыі.
"Асабліва гэта актуальна па тэме надзвычайных сітуацый, калі мы папярэджваем людзей... У тым ліку аператыўна ўзаемадзейнічаем са сродкамі масавай інфармацыі", - сказаў Бараноўскі.
Ён дадаў, што па шэрагу напрамкаў падыходы МНС і медыя-групы "Россия сегодня" супадаюць.
Акрамя МНС на майстар-класе ў Мінску былі прадстаўлены і іншыя ведамствы Беларусі, у тым ліку МУС.
Вопытам з калегамі падзяліўся кіраўнік прэс-службы Дырэкцыі па камунікацыях медыягрупы "Россия сегодня" Антон Крывашлыкаў.
Гэта не першае мерапрыемства міжнароднага праекта SputnikPro, які ўключае ў сябе і майстар-класы, і прэзентацыі, і трэнінгі. Яны рэгулярна арганізуюцца ў Мінску, дзякуючы чаму бясплатнае навучанне прайшлі прэс-сакратары розных ведамстваў, журналісты дзяржСМІ і студэнты факультэта журналістыкі БДУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік прэс-службы Дырэкцыі па камунікацыях медыягрупы Россия сегодня Антон Крывашлыкаў - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2024
Крывашлыкаў: у любым крызісе прэс-служба павінна спачатку разабрацца
Стужка навiн
0