Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Кубрын: у 2024-м у СД упершыню будуць рэалізоўваць высокатэхналагічныя праекты

Беларускія і расійскія ўлады павялічваць фінансаванне мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, якія дапамагаюць вырашаць пытанні ў сферы навукі і імпартазамяшчэння.
Sputnik
МІНСК, 1 лют – Sputnik. У 2024 годзе адначасова будзе ісці рэалізацыя дзевяці саюзных праграм, сказаў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын перад нарадай па саюзных праграмах у сферы абароны, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў пытанні фінансавання Саюзнай дзяржавы адбыўся прарыўны скачок – зацверджана павелічэнне аб’ёмаў фінансавання на 38%. У мінулым годзе сумарны аб’ём фінансавання складаў каля пяці млрд расійскіх рублёў. Цяпер ён перавышае шэсць млрд рублёў.
"У 2024 годзе распісаны практычна ўсе праграмы. Відавочна, што гэтыя грошы будуць выкарыстаны ў поўным аб’ёме", - лічыць намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.
Кубрын дадаў, што фінансаванне саюзных праграм, якія перайшлі на бягучы год, і запланаваных да падпісання, складзе каля шасці млрд расійскіх рублёў.
Пры гэтым ён адзначыў, што магчыма павелічэнне бюджэтнага фінансавання саюзных праграм у сферы абароны. Усё будзе залежаць ад існуючай сітуацыі.
"У нас на 2024 год з сямі праграм перайшло шэсць. Тры праграмы ў галіне нацыянальнай бяспекі: удасканаленне сістэм пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы, аб’екты ваеннай інфраструктуры і мадэрнізацыя аб’ектаў тылавога забеспячэння Рэгіянальнай групоўкі войск. Яшчэ тры праграмы высокатэхналагічныя: адна праграма ў рамках касмічнай дзейнасці "Комплекс СД ", праграма ў галіне мікраэлектронікі "ІнтэлАўто" і праграма ў галіне фатонікі "Кампанент Ф", - удакладніў намеснік дзяржсакратара.
На яго думку, Пастаянны Камітэт зможа пераканаць урады дзвюх дзяржаў у неабходнасці фінансавання яшчэ трох праграм: удасканалення інфармацыйных рэсурсаў, ліквідацыі наступстваў ЧАЭС і "Біямембрана".
Такім чынам, у кіраўніцтве Пасткама разлічваюць, што ў гэтым годзе адначасова будуць рэалізоўвацца дзевяць саюзных праграм.
Кубрын акцэнтаваў увагу на тым, што сёння нарада мае рэвалюцыйны характар, таму што на ёй упершыню будуць разглядацца праекты ў высокіх тэхналогіях.
"Да сённяшняга дня ў рамках Саюзнай дзяржавы высокатэхналагічныя праекты не рэалізоўвалі. Згодна з заканадаўствам рэалізоўваліся толькі праекты ў галіне культуры і літаратуры. Упершыню мы будзем разглядаць высокатэхналагічныя праекты", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін і Лукашэнка падпісалі шэраг дакументаў, якія датычацца Саюзнай дзяржавы