МІНСК, 1 лют – Sputnik. Бранская вобласць і Беларусь павінны павялічыць тавараабарот да 1 млрд долараў, аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер сустракаецца з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам.
Паводле слоў Лукашэнкі, у 2020 годзе Беларусь і Бранская вобласць ставілі задачу ўзняць тавараабарот да 1 млрд долараў, але ў 2023 годзе тэмп быў крыху зніжаны.
"У бягучым годзе трэба аднавіць дасягнутыя раней лічбы", - заявіў прэзідэнт.
Гаворачы аб супрацоўніцтве з Бранскай вобласцю, Лукашэнка падкрэсліў, што краіна гатова дапамагчы гэтаму рэгіёну Расіі і актыўна развіваць эканамічныя сувязі.
"Заўсёды гавару, аснова асноў для вырашэння цяперашніх і магчымых будучых праблем – гэта эканоміка" - сказаў беларускі лідар.
Ён нагадаў, што ў савецкія часы казалі: калі ёсць эканоміка, вытворчасць, то партыйная, камсамольская і прафсаюзная праца дабавіцца.
"Так яно ёсць і зараз", - падсумаваў Лукашэнка.
Гаворачы аб тым, што трэба аднавіць тавараабарот у 1 млрд долараў, прэзідэнт дадаў: "Думаю, што нікога не трэба пераконваць, што мільярд – далёка не гранічны паказчык".
Паводле слоў прэзідэнта, галоўны рэзерв – рэалізацыя буйных кааперацыйных прамысловых праектаў. Як ідзе работа, бачна на прыкладзе супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю такіх машынабудаўнічых флагманаў як "Амкадор" і "Гомсельмаш", якія арганізавалі ў Бранскай вобласці свае вытворчасці.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ствараць з гэтай вобласцю Расіі і іншыя прадпрыемствы па вырабе тэхнікі, матэрыялаў і абсталявання.
Важная сельская гаспадарка
Лукашэнка нагадаў і аб важнасці такога напрамку ў супрацоўніцтве Беларусі і Браншчыны, як сельская гаспадарка. У ім таксама ёсць чаму павучыцца адна ў адной, тым больш, што ў рэспублікі і вобласці падобныя землі і кліматычныя ўмовы.
"Мы ведаем, што Браншчына лідзіруе ў Расіі ў выпуску асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і ставіць рэкорды ва ўраджайнасці бульбы і збожжавых, жыта, трыцікале ў прыватнасці. На добры ўзровень у вас выйшла жывёлагадоўля. Для нас гэта таксама адзін і прыярытэтаў і шырокае поле для сумеснай дзейнасці", - адзначыў беларускі прэзідэнт.
Ён таксама растлумачыў, што Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя вырабляе добрыя кармы. У перспектыве – выпуск ветэрынарных прэпаратаў і абсталявання для жывёлагадоўлі.
Паводле яго слоў, Беларусь гатова працягваць пастаўкі ў Бранскую вобласць прадуктаў харчавання і іншых тавараў, не ствараючы канкурэнцыі мясцовым вытворцам.
"Трэба аб’яднаць нашы магчымасці на неабсяжным беларуска-расійскім рынку", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы губернатару.
Лукашэнка паведаміў таксама, што Беларусь гатова дапамагаць Бранскай вобласці ўсім, чым магчыма, бо гэты рэгіён Расіі з'яўляецца адным з самых блізкіх для Беларусі – "не начарцілі мяжу, як гэта здарылася з Польшчай, краінамі Балтыі і, яшчэ горш, з Украінай".
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і Бранскую вобласць звязваюць даўнія гістарычныя і чалавечыя сувязі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"