МІНСК, 5 лют – Sputnik. Губернатар Камчацкага краю Уладзімір Соладаў адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж рэгіёнам і Беларуссю.
На гэтым тыдні дэлегацыя Камчацкага краю наведвае Беларусь. Сёння губернатар сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Мы пасля доўгага падарожжа адчуваем сябе (у Беларусі - Sputnik) дома. Усё вельмі добра арганізавана, мы вельмі доўга рыхтаваліся да гэтага візіту. Але затое ён дэталёва спланаваны і сапраўды ў нас два дні інтэнсіўнай работы з наведваннем прадпрыемстваў", - сказаў Соладаў.
Губернатар адзначыў актывізацыю супрацоўніцтва паміж Камчаткай і Беларуссю.
"Магу сказаць, што за час падрыхтоўкі мы дасягнулі практычных вынікаў. Лічбы падбівалі, перш чым прыехаць. Цяпер супрацоўніцтва Беларусі і Камчаткі знаходзіцца на гістарычным піку", - сказаў губернатар.
Па яго словах, такога не было з постсавецкага часу ні разу.
"Цяпер звяраючыся па лічбах (...) мы палічылі, што ў 2,5 разы вырас абарот эканамічны літаральна за тры апошнія гады ", - адзначыў губернатар.
Паводле яго слоў, наперадзе яшчэ вялікі патэнцыял работы, "але мы цвёрда ўпэўнены яго рэалізаваць".
Гаворачы аб тых праектах, якія прынцыпова важныя для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Камчаткі, губернатар растлумачыў, што гэты візіт у пэўнай ступені сімвалічны, таму як гэты рэгіён – самы далёкі ў Расіі.
"І тое, што мы актыўна ўзаемадзейнічаем, азначае, што Беларусь з усёй краінай сябруе і актыўна працуе. І мы на практыцы гатовы гэта пацвердзіць. Сапраўды, на Камчатцы будуць запускаць вялікія праекты", - растлумачыў Соладаў.
У прыватнасці, будзе рэалізоўвацца праект Пенжынскай прыліўнай станцыі ў Ахоцкім моры – гэта зойме 5-7 гадоў. Праект павінен у корані памяняць эканоміку не толькі Камчаткі, але і ўсяго Далёкага Усходу.
"Мы будзем рады, калі беларускія кампаніі прымуць у ім удзел", - адзначыў губернатар.
Візіт дэлегацыі Камчаткі ў Беларусь прадоўжыцца да 7 лютага, заўтра запланавана наведванне шэрага флагманаў беларускай прамысловасці – МТЗ, БелАЗ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"