https://bel.sputnik.by/20240205/lukashenka-prapanava-gubernataru-kamchatk-pratsavats-bez-pasrednka-1083367726.html
Лукашэнка прапанаваў губернатару Камчаткі працаваць без пасрэднікаў
Лукашэнка прапанаваў губернатару Камчаткі працаваць без пасрэднікаў
Sputnik Беларусь
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатова ствараць сумесныя рыбаперапрацоўчыя вытворчасці. 05.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-05T11:27+0300
2024-02-05T11:27+0300
2024-02-05T12:34+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
камчатка
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102649/32/1026493269_0:39:3071:1766_1920x0_80_0_0_756338aceac68df7bb427680f686aec8.jpg
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў рабоце з Камчацкім краем без пасрэднікаў, а таксама ў стварэнні сумесных рыбаперапрацоўчых вытворчасцей, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Камчацкага краю Уладзімірам Соладавым у панядзелак.Паводле яго слоў, геаграфічная аддаленасць Камчаткі і ад Беларусі не павінна перашкаджаць вырашэнню тых задач, якія бакі павінны вырашыць."Я перакананы, што нам удасца знайсці магчымасці, каб без лішніх пасрэднікаў выбудаваць нашы адносіны. Гэтым самым мы даб’емся таго, што прадукцыя, якую мы пастаўляем туды і назад, будзе намнога таннейшая", - мяркуе беларускі лідар.Лукашэнка нагадаў аб планах будаўніцтва ў Ахоцкім моры Пенжынскай прыліўнай электрастанцыі. Ён адзначыў кампетэнтнасць беларускага боку ў гэтых пытаннях."Калі мы вам спатрэбімся ў плане праектавання і будаўніцтва гэтага аб’екта, будзем рады прыняць удзел у гэтым знакавым будаўніцтве", - сказаў прэзідэнт.Ён таксама адзначыў, што Камчацкі край славіцца ўнікальнымі марскімі і рыбнымі багаццямі і было б правільна і выгадна паспрабаваць наладзіць супрацоўніцтва ў гэтай сферы.Лукашэнка паведаміў, што цікавіўся пытаннямі паставак на такую вялікую адлегласць – у Беларусь з Камчаткі – рыбнай прадукцыі."Нам хацелася б, каб мы паспрабавалі пастаўляць ад вас гэтую прадукцыю. У нас у гэтым плане вялікі дэфіцыт, таму было б вельмі выгадна, калі вы не будзеце супраць. У нас ёсць спецыялісты", - сказаў Лукашэнка.Паводле слоў беларускага прэзідэнта, перспектыўнай мадэллю ў гэтым плане можа выступіць стварэнне Камчацкіх перапрацоўчых вытворчасцей у Беларусі."Мы створым самыя спрыяльныя рэжымы і пастаўкі вашай прадукцыі ў любую кропку, куды вам будзе выгадна: і ва Усходняй Еўропе, і, можа быць – захад Азіі. Пункты, якія будуць бліжэй да Беларусі", - растлумачыў Лукашэнка.Паводле яго слоў, у Беларусі існуе вялікая сетка гандлёва-лагістычных комплексаў, абсталяваных усім неабходным, уключаючы пад'язныя пуці, умовы для захоўвання і сартавання тавару. Ён таксама падкрэсліў, што Камчатка – прывабны край для турызму і сказаў, што заўсёды хацеў там пабываць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240201/lukashenka-razlchvae-na-pavelchenne-tavaraabarotu-z-branskay-voblastsyu-1083279837.html
беларусь
расія
камчатка
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102649/32/1026493269_204:0:2935:2048_1920x0_80_0_0_7f3805a6fc21f3e188ea13d0efb60109.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, камчатка, палітыка, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, камчатка, палітыка, навіны
Лукашэнка прапанаваў губернатару Камчаткі працаваць без пасрэднікаў
11:27 05.02.2024 (абноўлена: 12:34 05.02.2024) Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатова ствараць сумесныя рыбаперапрацоўчыя вытворчасці.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў рабоце з Камчацкім краем без пасрэднікаў, а таксама ў стварэнні сумесных рыбаперапрацоўчых вытворчасцей, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Камчацкага краю Уладзімірам Соладавым у панядзелак.
"Вы прыехалі да самых прыстойных і надзейных для любога расіяніна людзей", - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Соладавым.
Паводле яго слоў, геаграфічная аддаленасць Камчаткі і ад Беларусі не павінна перашкаджаць вырашэнню тых задач, якія бакі павінны вырашыць.
"Я перакананы, што нам удасца знайсці магчымасці, каб без лішніх пасрэднікаў выбудаваць нашы адносіны. Гэтым самым мы даб’емся таго, што прадукцыя, якую мы пастаўляем туды і назад, будзе намнога таннейшая", - мяркуе беларускі лідар.
Лукашэнка нагадаў аб планах будаўніцтва ў Ахоцкім моры Пенжынскай прыліўнай электрастанцыі. Ён адзначыў кампетэнтнасць беларускага боку ў гэтых пытаннях.
"Калі мы вам спатрэбімся ў плане праектавання і будаўніцтва гэтага аб’екта, будзем рады прыняць удзел у гэтым знакавым будаўніцтве", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў, што Камчацкі край славіцца ўнікальнымі марскімі і рыбнымі багаццямі і было б правільна і выгадна паспрабаваць наладзіць супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Лукашэнка паведаміў, што цікавіўся пытаннямі паставак на такую вялікую адлегласць – у Беларусь з Камчаткі – рыбнай прадукцыі.
"Нам хацелася б, каб мы паспрабавалі пастаўляць ад вас гэтую прадукцыю. У нас у гэтым плане вялікі дэфіцыт, таму было б вельмі выгадна, калі вы не будзеце супраць. У нас ёсць спецыялісты", - сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага прэзідэнта, перспектыўнай мадэллю ў гэтым плане можа выступіць стварэнне Камчацкіх перапрацоўчых вытворчасцей у Беларусі.
"Мы створым самыя спрыяльныя рэжымы і пастаўкі вашай прадукцыі ў любую кропку, куды вам будзе выгадна: і ва Усходняй Еўропе, і, можа быць – захад Азіі. Пункты, якія будуць бліжэй да Беларусі", - растлумачыў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Беларусі існуе вялікая сетка гандлёва-лагістычных комплексаў, абсталяваных усім неабходным, уключаючы пад'язныя пуці, умовы для захоўвання і сартавання тавару. Ён таксама падкрэсліў, што Камчатка – прывабны край для турызму і сказаў, што заўсёды хацеў там пабываць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"