Анфімаў: задача місіі назіральнікаў СНД – даць аб’ектыўную карціну выбараў

Падчас першага ў гісторыі Беларусі адзінага дня галасавання будуць выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых саветаў.
Sputnik
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Асноўная місія маніторынгу назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі – аб’ектыўная ацэнка таго, што адбываецца, аб гэтым заявіў кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў.
Сёння намеснік генеральнага пракурора Беларусі Максім Варонін правёў сустрэчу з Анфімавым.
"Асноўную задачу аб правядзенні місіі назірання мы бачым у тым, каб даць гранічна аб'ектыўную карціну выбарчай кампаніі", - сказаў Анфімаў на сустрэчы ў Генпракуратуры.
Паводле яго слоў, гэта ўжо 12 місія назірання за электаральнымі кампаніямі ў Беларусі і 125 місія назіральнікаў, якая працуе на прасторах СНД.
Анфімаў растлумачыў, што за гэты час ужо назапашаны пэўны вопыт назірання.
Місія назіральнікаў СНД ужо накіравала прапановы ў МУС, Вярхоўны суд, іншыя дзяржорганы, каб правесці падобныя сустрэчы, аналагічныя сённяшняй, і абмеркаваць актуальныя пытанні ходу электаральнай кампаніі.
Паводле яго слоў, задача місіі назіральнікаў СНД – гэта аказанне садзейнічання ў правядзенні свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў.
Анфімаў звярнуў увагу на недапушчальнасць умяшання ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь падчас назірання за выбарамі.

"Мы грунтуемся толькі на нормах заканадаўства", - падкрэсліў кіраўнік штаба місіі назіральнікаў.

Ён таксама адзначыў, што цяпер у Беларусі ўжо акрэдытаваны і працуюць больш як 50 доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД.

Адзіны дзень галасавання

Падчас першага ў гісторыі Беларусі адзінага дня галасавання, які адбудзецца 25 лютага, будуць выбраны 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.
На месцы ў парламенце прэтэндуюць 265 кандыдатаў, за мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў плануюць пазмагацца 18 802 чалавек.
З 31 студзеня пачаўся перыяд агітацыі, які скончыцца 24 лютага. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага ўключна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Агітацыя кандыдатамі ў дэпутаты стартуе ў Беларусі