МІНСК, 6 лют – Sputnik. Плануецца, што лічбавы беларускі рубель (ЛБР) будзе працаваць на аснове размеркаванага рэестра (блокчэйн), паведамілі журналістам у Нацбанку, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Разлікі з выкарыстаннем лічбавага беларускага рубля плануецца адносіць да безнаяўных", - таксама растлумачылі ў Нацбанку.
Як лічыць рэгулятар, ЛБР дасць шэраг пераваг.
Для насельніцтва гэта высокі ўзровень захаванасці грошай. Для бізнесу і банкаў – зніжэнне парога ўваходу на рынак новых удзельнікаў, выкарыстанне смарт-кантрактаў. Для дзяржавы – пашырэнне магчымасцей інтэграцыі нацыянальнай плацежнай сістэмы з сістэмамі краін-партнёраў.
У нядаўнім мінулым ужо была створана дэмаверсія платформы ЛБР. Як адзначылі ў Нацыянальным банку, вынікі тэстаў гэтай версіі паказалі перспектыўнасць развіцця гэтага праекта.
Летам 2023 года Нацбанк заявіў, што лічбавы беларускі рубель будзе адным са значных маштабных праектаў. Плануецца зрабіць яго сродкам для міжнародных разлікаў. Пры гэтым не выключаецца, што ім будзе карыстацца і насельніцтва.
Раней лічбавую валюту ўвёў Кітай, які таксама выкарыстоўвае яе для знешняга гандлю. Свой лічбавы рубель вырашыў выпускаць і Банк Расіі. У жніўні мінулага года расійскі рэгулятар ужо зацвердзіў лагатып для новай разнавіднасці нацвалюты. Зараз лічбавы рубель РФ тэсціруюць 13 банкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"