МІНСК, 9 лют – Sputnik. Дзеючы прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы ў рэспубліцы, набраўшы 92,12% галасоў, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Цэнтрвыбаркама краіны.
"На бягучы момант ЦВК завяршыў падлік галасоў. Пасля падліку 100% галасоў Ільхам Аліеў набірае 92,12%", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак камісіі, за яго прагаласавалі 4 577 693 выбаршчыкі.
У ЦВК таксама прывялі дадзеныя аб колькасці галасоў, аддадзеных за іншых кандыдатаў: самавылучэнцы Захід Арудж і Фуад Аліеў – 2,17% і 0,53% адпаведна, Фазіль Мустафа (партыя "Вялікае стварэнне") – 1,98%, Гудрат Гасангуліеў (партыя "Народны фронт цэласнага Азербайджана") – 1,72%, Разі Нурулаеў (Партыя нацыянальнага фронту) – 0,8%, Эльшад Мусаеў (партыя "Вялікі Азербайджан") – 0,66%.
Пазачарговыя выбары
Прэзідэнт Аліеў у снежні 2023 года падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў. Цэнтральная выбарчая камісія прызначыла іх на 7 лютага 2024 года.
З прычыны вяртання Азербайджанам кантролю над Карабахам прэзідэнцкія выбары 2024 года ўпершыню адбыліся на ўсёй прызнанай тэрыторыі краіны.
Як раней паведамляў Sputnik, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка адзін з першых павіншаваў Аліева з перамогай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"